зьеўшы, толькі неяк зачырвёнілася, зачырвёнілася i на яга коса — зыр. Язн., Віл. p. А ён (швагер) зразу: «А чаго ты к нам ходзіш? Сядзі дома. А то ходзіш, стогняш, а мне ні наравіцца». Я зачыніла хату i пашла як мыла ізьзеўшы. Гр., Слуц. p. ЯК МЫШ (як мышы) ПАД МЯТЛОЮ (у нары). 1. Баючыся чаго, маўчком, спалохана. Напалохалі нас немцы, дзеці пазалазілі пад лошкол сядзяць як мышы пад мятлою. А кругом страляніна, хай бох сьцеражэ. Cae., Стаўб. p. Налякалы, то зарэ сыдыть бы мыш пуд мытлою, сыдыть нышком. Чух., Пін. p. Помніш, сабраліся ў пограбі, сядзімо, баімося нос паказаць. Вот страху мелі ад гэтых немчуроў. Cae., Стаўб. p. 2. Ізалявана, адзінока. Цяпер такія халадэ стаяць, а я холаду, старая, баюсё. То выпалю ў печы i сяджу на цёплуй. I ўсе гэдак старый сядзяць як мышы у норах, на двор ні паказваюцца. Гор., Стаўб. р. Алесь так i астаўсё на футары, сядзіць там як мыш у нары, учарнеў чалавек. С а е Стаўб. р. ЯК НА КАЛКУ. Гл. ЯК НА КАЛУ (на калочку, на калку, на коліку). ЯК НА КАЛОЧКУ. Гл. ЯК НА КАЛУ (на калочку, на калку, на коліку). ЯК НА КАЛУ (на калочку, на калку, на коліку). Непадагнанае, занадта прасторнае, шырокае (адзенне). Хай яе, гэтую навуку. I дурному, цёмнаму, блага, i вучыцца цяшко. Онь прыехаў Міша з акзамінаў, то такі стаў блажэнькі, фрэнч як на калочку вісіць. Шаш., Стаўб: р. Дзеці некія худыя сталІ, немач іх ведае, што ні адзень, як на калку вісіць. Відаць, растуць, большаюць. Ст. Ce., Стаўб. p. Сядзела я каля Гаўрыка, авай, як ён сваю Верку хваліў. Казаў, што самая харошая i спрытнейшыя з усіх бап, a Монькава, як асколак, сукенка вісіць *як на калу. Кож., Кар. р. Стара жанчына, некіх семісят гот, а йдзе ў анной штапяльнай спаніцы. Суха, стара, та спаніца матляяцца як на калу, сьвіціцца. Аш гатка глядзець. Гр., Слуц. р. На людзёх дык i бяльлё красіва ляжыць, а я як надзенуся, дык як на коліку вісіць. Ляўк., Арш. p. ЯК НЕ СВОИ (не свая). ЯК У СНЕ. Аказацца выбітым з раўнавагі, быць да глыбіні душы ўражаным чым, Учоро прышоў позно, ні выспаўсё, сягоньні як ні свой. Гор., Стаўб. р. Вот хаджу цэлы дзень як ні свая, ні ведаю, што там у Стоўпцах, можа ўжо апярацыю (сыну
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
19 👁