Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
чыцца, піша пісьмо: «Німа ні 'ткога пісьма, саскучаюсь, наплачуся ca скукі, пішыце». Ліцв., Карм. p. ЯК МАЕ БЫЦЬ. Добра, надежным чынам. Прыіхав сэквэстратор i опысав за податкы тэлушку i кухор (дочка тогды ў пэрвый клас ходила). Я продала i коровку, i свынчо оплачваты податок, усё оплотыла як мае буты. Бот., Пін. р. Зайшлі ў магазін, прапусьцілі па чарцы, а дзе чарка, там i дзьве. Набраўся я як мае быць, добра што па дарозе чалавек надарыўся, а то б i дамоў не трапіў. Рак., Вал. р. I тады ш такога дабра ня елі, як цяпер. А пасьцілі ш, у пост, бронь божа, скаромнага зьесьці. . Нацярэбісься цыбулі, нішчымнае бульбы як мае быць i пашоў. Ляўк., Арш. p. ЯК МАЦІ РАДЗІЛА (нарадзіла). Зусім голы. К нашаму суседу нявестка прыехала. Хочацца мне паглядзець. Пашла я паўс плот памаленьку. Аж яна ляжыць на гумне (на пругмені) як маці радзіла, загарае. I хлопчык пры ёй. Стала мне стынна, я назат, назат. Бял., Лаг. p. Нас разьдзелі, пастрыглі, волас зьнялі, i тады канваіры забралі i як сталі гнаць, божа ты мой мілы! Як сталі нас гнаць па той гразі, па такім дажджы, дождж са сьнегам, голых як радзіла маці. Ну й кіломятры тры, а можа й болій гналі. Ухе., Кр. р. А іна кажа: «Я ні палезу, я голая, як мяне маці радзіла, схадзі дамоў i прынясі мне адзежу». M. Ст., Бар. p. Пабіў целяфон, вокна пабіў, нагавіцы, рубашку скінуў, голы як маці радзіла лятаў па месьця (мястэчку) i біўса. Гр., Слуц. p. ЯК MOKPAE ГАРЫЦЬ. Незадав, Нехаця, павольна, марудна (рабіць, ісці i інш.). А, што яны там перадалі моцно? Сядуць, гавэндзяць, кураць, a робяць як мокрае гарыць, абы дзень прайшоў. Сав., Стаўб. p. Да таго ш гультайка. Палядзіш на яе, гэдака здаравенна, а як пачне што рабіць, то як мокрае гарыць. От даў бог жонку. Кущ., Кл. р. Трэба трошкі скарэй рабіць. А то скрабесься як мокраё гарыць. Сав., Стаўб. р. ЯК МЫЛА З 'ЕУШЬІ. Незадав. 3 пачуццём унутранага незадавальнення, з горыччу на душы. Янка будзіць казаць ёй: «Знакомся, мама». Дык яна (мама) не разьбярыся дый ляпні: «Гэта Таня, мусіць» (Ен раней усё як прыедзіць дамоў, дык казаў, што зь нейкай Таняй жаніцца зьбіраецца, дык матка сьмела й сказала так.) Янка неяк замяўся, замяўся ды кажыць: «Якая ж табе, мама, Таня, гэта ж Люда». А гэта Люда стаіць як мыла
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 321  ▶