чысьцютка павыганяў с хаты: i бадьку, i маці, a ўжо жон- / цы беднай — дык як таму кату ў мяшку. Язн., Вы. р. л ЯК КШУЦЬ ВОКАМ. Гл. ЯК ВОКАМ (глазам) CKIНУЦЬ (кінуць, зглянуць). ЯК КОЛАС (адзін). Гл. АДЗІН (адна, адно) ЯК КОЛАС. ЯК КОНЬ РАУЦІ. Непав. Модна, голасна плакаць. Сын у Іўі вучыўся, здумала я,- занясу мяса. А дарога такая паганая. Прышла, а яго німа. То казала сястра, як конь роў, як сказала, што ты была: «Да яна замарылася, да яна ш хвора». Каг., Лід. р. Іду вуліцаю, чую: нехто плача. Зашила ў хату, а іхні меншы сядзіць сярот хаты i раве як конь. «Чаго гэто ты?—пытаюеё. «Дзе мая мама?» — крычыць i раве, раве як конь. Жац., Стаўб. р. Аксанку тую распусьцілі, што баба рады не дасьць. Як будзя ёй сямнаццаць, яны будуць раўці як кон i ат той дачкі: Шчэ можа й раней, як сямнаццаць. Сільная бута, разбэшчаная страшно дзеўчынка. Сав., Стаўб. р. ЯК КОТ 3 САБАКАМ. Варагаваць, пастаянна, часта сварыцца з кім. «А яны вот пажаніліся й жывуць».— «Як яны там жывуць, як кот с сабакам». Н. Тур., Уш. р. Бачыш, паміш сабою жывуць як кот с сабакам, а на людзях здаецца, што ўсё добро. Мач., Бабр. р. Чаго ж гэто ты зь ім як кот с сабакам, трэба нек мірыцца, брытко ад людзей. Хал., Стаўб. р. ЯК КОТ 3 САЛАМ. Выхваляцца чым, імкнуцца выклікаць зацікаўленасць каго. Волька, мая шваг'ерка, помню, купіла ясёнку ў Міры, цэлы дзень насілася зь ёю па вёсцы як кот с салам, хоча, кап усе бачылі, што яна купіла. Жац., Стаўб. р. Мішку Дуся купіла новую рубашачку, адзеў адразу i носіцца па вуліцы як кот с салам: «А мне мама рубашку купіла новую!» Сав., Стаўб. р. ЯК КОТ НАПЛАКАУ. Вельмі мала. Паехала ў Клецак, то тое купіла, то сёе, ужэ ў німа. Ведама, грошай тых як кот наплакаў. Кущ., Кл. р. Маленячка заметачка ў «Прамені» (раённай газеце), адно некалькі раткоў. Як кот наплакаў той ааметачкі, але ш слава. Сав., Стаўб. р. ЯК КУКАМІ ЗБІТАЯ. Пра жанчыну, якая добра выглядае, модная, здаровая. «Я ўчора Ларысу відзяла ў крамі. Як кукамі зьбітая».— «А што ёй апходзіць — яна жывець за мужыком». Я. Тур., Уш. р. ЯК КУЛЕМ НА ДНО. Знік, ні слуху ні духу. Прышле пісьмо, атпішыш, i тады як кулём на дно. А тады саску
Дадатковыя словы
швагерка
8 👁