Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
бачыла, у нашай яблынькі сук адарвала. Ульян., Сен. p. Дош як зь відра льледь, дёмна-цёмна стала. Мы ў кустах схаваліся й сядзім. Там жа. Ото дошч спусьціўся, лье як зь вядра. Патстаўлю ночвы, добро памыць голаў дажджавою вадою. Сав., Стаўб. p. У сыботу ў Воршы дошч харошый ішоў, iiifo зь відра ліў. Ляўк., Арш. p. Пашлі на рэчку купацца, а дошч як зь вядра даў. Павымакалі да ніткі. Але цёплы, харошы, папрыбягалі дахаты, папалохаліся. Гор., Стаўб. р. Ці помніш ты, як мы Эдзіка поначы шукаць хадзілі? А дошч як зь вядра, а грымоты. Вот тады страшно было! Сав., Стаўб. р. Дошч ліў што з луба, але ў нас плашчы былі. Бял., Лаг. р. ЯК НЕБА АД ЗЯМЛІ. ЯК НЕБА I ЗЯМЛЯ ад каго. Рэзка, вельмі модна (адрознівацда, не быдь падобным). Наша Вера добро жыве. Маюць кватэру харошую; ён працуе дырэктарам растарана ў паяздах далёкаго сьледаваньня. Жыве як неба i зямля ад нас. Добро жывуць. Сав., Стаўб. р. КуДы нам да Адася! Ці ты цяпер зь ІМ зраўняясься? Як неба ад зямлі, ніколі ні падумала п, каб Адась так жыў. Жац., Стаўб. р. ЯК 3-ПАД ПАЛКЕ Неахвотна, нехадя. Якая там была работа, рабілі як с-пат палкі, абы час прайшоў. Сав., Стаўб. р. Кажу Ірды: «Прынясі, унучка, вады. Трэба нагрэць, вечарам памыямся». А яна, бачу, ні вельмо кап кідалася да работы, як с-пат палкі. Гэто ж брытко, кап такая вялікая дзевачка, лянавалася рабіць. Сав., Стаўб. р. ЯК 3-ПАД СЯКЕРЫ (з-пад тапара). Незадав. Неакуратна, груба, абы-як. Сама пакроіла сукенку, складвала тую сукенку — ні палучаядда. А, кап ты згарэла! Пашла к партнісе, а тая абы-як, як с-пат сакеры паскладвала, паскладвала i пашыла. Гр., Слуц. р. Папрасіла дзяцьку, кап табурэтку зрабіў. Сесьці німа на'чым. Прышоў, праўды, выпідь трохі дала, ну й давай рабіць. Рабіў, рабіў i зрабіў як с-пат тапара. Гал., Стаўб. p. ЯК КАРОВА ЯЗЫКОМ ЗЛІЗАЛА. Раптоўна i бясследна (знікнуць). Раскажу вам, дзеткі, як было ca мной на кірмашы. Аднойчы я масла i сьмятану прадавала. Падыходзядь два шляхцюкі, пасьля адзін гавора: «Пані, глянь, сонца высака падымаяцда, прыпячэ зарас тваё ўмасла». А я, як тая варона, гала'ву ўверх задуерла i на сонейка гляджу. Посьля глядь на масла, а яго як карова языком зьлізала. Зал., Вал. р. ЯК КАТУ У МЯШКУ. Вельмі дрэнна, невыносна. Усіх
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

галаву, зад^ерла, начым
8 👁
 ◀  / 321  ▶