Кабылак на чыгунцы як гразі.Поўно-поўно! Хадзем, Янка, насубіраям. Там жа. У Бар'яся грошай як гразі, a прыкідваяцца бедным. Жац., Стаўб. p. ЯК ГРОМ 3 ЯСНАГА НЕБА. Раптоўна, нечакана, імгненна. Ну, гэдик усё скора прышло, як гром зь яснага неба. Ото заручыны, потым вяселье — i няма дачкі, пашла да другой мацяры. Кунц., Кл. p. А тут гэтая навіна як гром зь яснага неба звалілася (маецца на ўвазе пачатаК другой сусветнай вайны), бацьку яе забралі ў войско, то яна ўскорасьці памерла, ні вытрымала. Веч., Стаўб. p. ЯК ЗА КАМЕННАЙ СЦЯНОИ. Пад надзейнай аховай, спакойна (жыць, быць, адчуваць сябе i інш.). Валя ў мяне харошая. Яна й каровы во дъгл1да1ць, іна й пра дровы забоціцца, хъзяйства ўсё на ёй, жыву за ёй як зъ каменнай сьцяной. Знаю, што пугу ў рукі i пашоў на работу, дома ўсё ў пъратку. Ляўк., Арш. p. ЯК ЗА ПЛЯЧЬІМА. Бестурботна, спакойна (жыць). Яны як за плячыма жылі за гэтым старым. Ен i картофлі садзіў, i дровы сек,. i ўсё-ўсё рабіў, устаня ў печы паліць. Cae.f Стаўб. p. ЯК ЗА ПЛОТ. Незадае. Дарма, дарэмна, за нішто (выкінуць, выдаткаваць i інш.). А грошы ж не валяюцца, нада ш папрацаваць на гэных дваццаць пяць, што ўцяклі (купіў парася, a яно ўцякло з мяха), дый барыш сама меній пяцёрка. Вот табе трыццатку за адзін дзень як за плот. Тут i залатая жонка ня выцерпіць. Язн., Віл. p. Купіла ўчоро мяса ў лаўцы i забылася, што яно ў міне ў шкафчыку ляжыць. A гарачыня, яно. трохі i чуваць стало. Толькі грошы як за плот выкінула. Cae., Стаўб. p. ЯК ЗА СЯБЕ. Лёгка,хутка, якбачыш (з'есці). Аўдоця от гэтакі о качан капусты паранае ўлажыла, міску ў кален! картопяль рэткіх хоп-хоп, як за сябе выбрала. Гр., Слуц. р. Наліла міску крышанёў, то як за сябе пугаў. В. Рож., Сал. р. Цяпер ні жадны салу. Бачыш, у вас на бяседзі ўсё стаідь: i сало, i мясо, i катлеты, а два талежыкі (сподачкі) капусты пашлі як за сябе. Ціпер вітаміны падавай, людзі разьбірацца сталі. Cae., Стаўб. p. Прынесла камяке, сподачак сала халоднінькаго i місачку капусты. То сала ўзялі па кусочку, а капусту выбралі як за сябе, прышлосё дабаўляць. Там жа. ЯК (што) 3 ВЯДРА (з луба). Суцэльным патокам, магутным струменем (пра праліўны дождж). Быў буран, лівінь, як зь відра лілося. А тады пярун як пальніць. Каб
Дадатковыя словы
баряся, гэдйк, зесці
10 👁