Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ў лес, лісіц набрала во як вокам зьмігнуць, поўно лісіц. Яшчэ трэба схадзіць, добро зварыць верашчаку з грыбамі, дзеці любяць. Сав., Стаўб. р. ЯК ВОКАМ (глазам) СКІНУЦЬ (кінуць, зглянуць). Захапл. Як толькі можна ахапіць позіркам, наколькі дазваляе позірк навокал. Мінуўшы Шчорсы, як пераедзяш праз Неман, каля дарогі стаяць старадаўнішнія дубэ i на кажнум дубе бусьлінае гняздо. I як вокам скінуць раўніна i балатэ. Пр., Стаўб. р. А поля таго, поля (панскага) як вокам скінуць, Дакая лава, а німожно было й нагою ступіць, бо ні тваё. Сав., Стаўб. р. Цяпер асушылі ўсе балота. У Поўхаве што была багна нагою ні ступіць, цяпер як вокам скінуць лава скрось цімахвеяўкі i аўса. Гр., Слуц. р. Паглядзі, сынок, вунь аш пад лес як кінуць вокам, усюды пшаніца i харошая. Набярэцца калхос грош ай. Хал., Стаўб: р. У нас Прыдняпроўе, красівыі міста. У нас як глазым зглянуць пъля i пъля, а як лес, то лес стръявой, сасоньнік. Красівыі міста. Ляўк., Арш. p. Насеялi льну, лава як вокам скінуць. Сав., Стаўб.р. ЯК ВОЛАСУ ПЕРАГАРЭЦЬ. Вельмі хутка, у адно імгненне (рабіць што). Зіна-скора шыя. Ото як воласу перагарэць — i рубашка гатова ці там што другое. Ніад,рываючы нітак, адным швом усю рубашку перабяжыць, перабяжыць, а тагды паабрывае (ніткі) — i гатова. Гр,, Слуц. р. ЯК ВОЛ ВЯРНУЦЬ (рабіць). Шчыра, сумленна, многа Ярацаваць фізічна. У нашум калгася цяпер студзенты грэблі картоплі чатэры нядзелі, а посьля іх прывезьлі зь Мінску' машыну пажарнікаў. Дзьве нядзелі былі. Дак добра рабілі. Станя ў баразну, дак як вол верня. Гр., Слуц. р. Гаспадар гэдакі спакойны, харошы, ніколі нічого насуперак не скажа, адно як вол робіць, а грошы ўсе да капейкі жонцы аддае. Сав., Стаўб. р. ЯК ГЛАЗАМ ЗГЛЯНУЦЬ. Гл. ЯК ВОКАМ (глазам) СКШУЦЬ (кінуць, зглянуць). ЯК ГОРКАЯ РЭДЗЬКА. Незадав. Вельмі моцна, нясцерпна. Гэтый маліц жыць ні даець, увесь дзянёк крычыць, надаеў як горкая рэцька. Я. Тур., Уш. р. Звары, Соня, калі-небудзь фасолі, гэтая капуста штодзённа ўжо прыелася як горкая рэцька. Гал., Стаўб. р. ЯК ГРАЗІ ча г о. Вельмі многа. Ой, што парасят было на базары ў Стоўпцах! Як гразі. Сав., Стаўб. p
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мінскў
5 👁
 ◀  / 321  ▶