Стаўб. p. Прыгнаў той пастушок кароўкі, прамок, трасецца як асінавы ліст, зуб на зуб ні пападая. Давай я ваду скарэй ставіць у стаяк. Жац., Стаўб. p. - ЯК БАЧЫШ. Хутка, імгненна, у,адзіц момант, мігам. Німа ніякіх бумаг на распалку, але палажыла дубовыя прыгаловічы, торфу паклала, жменВ дзьве стружак. Як бачыш угарэліса. Гр., Слуц. p. Спынецяся, хваціць абрэхвацца, а то як дам, як бачыш пойдзяця адгэтуль. Шк., Стаўб. р. Сёлята добро ўсходзіць (ярына), як бачыш; ужо гарох вылазіць, цыбулька вылазіць, сланзчнік. Сав., Стаўб. р, Індыкі карміць трэба. Карыта мешані намяшаю — як бачыш зьядуць. Там жа. Я адразу міску супу на стол, як бачыш ні стало. Гор., Стаўб. р. Купіў матацыкал, як бачыш раляцелі поршні, гот стаяў у каморы. Жац., Стаўб. р. Я ўжэ пашпарт палучыла, пашпарт мне выдалі як бачыш, скора. Рак., Вал. р. Адзеў ватныя порткі i ракачком, ракачком, як бачыш карзіну грыбоў назьбіраў. Хал., Стаўб. p. ЯК БЕЗ РУК. Бездапаможны, цяжка абысціся без чаго, без каго. Быз вупражы як быз рук. Хойн., Шн. р. Прывыкла да качаргі, ні магу, безь яе каля печы як бяз рук. Сав., Стаўб. р. Недзя падзеўся ножык, безь яго як бяз рук, гэДак да яго прывыкла. Жац., Стаўб. р. ЯК БОБ АДМАЛАЦЩЬ. Гл. ЯК БОБАМ СЫПАЦЬ. ЯК БОБАМ СЫПАЦЬ. ЯК БОБ, АДМАЛАЦЩЬ. Бегла чытадь. Мой Коля ўжо чытаіць як бобам сыпіць, настаўніца хваліла, гаворыць, што добра вучыцца. Н. Тур., Уш. р. Бывала, прышле пісьмо, дык брат яго як боб адмалоціць. Пр., Стаўб. р. ЯК ВЕРАБЕИ У ВЕШКУ (жыць). Бедна, у нястачы, не медь трывалага грамадскага ці службовага становішча. Ен пры Польшчы ні кала ні двара ня меў, жыў як верабей у веніку. Дзеці ўсягды галодныя хадзілі. Цяпер1 пры Саветах хоць чалавек ляхчэй дыхнуў. Страж., Віл. р. ЯК ВЕТРАМ ЗДУЛО к а г о. Хутка знік, уцёк-хто. Дзеці нешта зрабілі, нешта ўскінулі на правады, а тады правады як сталі трашчаць, можа, пропкі перагарэлі ці што, то ўжо як ветрам здуло дзяцей, так перлі на Бяларучы. Вял., Лаг. р. ЯК ВОКАМ ЗМІГНУЦЬ. Хутка, імгненна. Во у цябе сын, Ніна: як вокам зьмігнуць i падмяце, i памыя, i зноў за ксёншку садзіцца. Веч., Стаўб. р. Пашла ў нядзелю
6 👁