язык мае. Ей ні трэба давяраць сакрэтаў, усе ўведаюць. Веч., Стаўб. р. ЯЗЫКОМ БРЭНКАЦЬ. Гл. МЯНЦЩЬ (плесці, мянташыць, трапаць, брэнкаць) ЯЗЫКОМ. ЯЗЫКОМ МАЛОЦЬ. Гл. МАЛОЦЬ языком. ЯЗЫКОМ МЯНЦЩЬ. Гл. МЯНЦЩЬ (плесці, мянташыць, трапаць, брэнкаць) ЯЗЫКОМ. ЯЗЫКОМ ТРАПАЦЬ. Гл. МЯНЦЩЬ (плесці, мянташыць, трапаць, брэнкаць) ЯЗЫКОМ. ЯЗЫК ПРЬІКУСІЦЬ. Замоўкнуць, устрымацца ад выказвання. Адзін рас сабраліся мая сьвякроў i Гэльчына i гавораць аб нявестак. Гэна пра мяне, а тая пра сваю, а я палю гарот i ўсё чую. Абінна мне стала неяк, але вадзіцца (сварыцца) не пойдзеш, цярпіш, язык прыкусіўшы, думает толькі: «Хай табе бох усё аддасьць». Язн., Вы. р. ЯЗЫК ТРЫМАЦЬ ЗА ЗУБАМІ. Гл. ТРЫМАЦЬ (дзяржаць) ЯЗЫК ЗА ЗУБАМІ. ЯЗЫК УСУНУЦЬ к у д ы, у што. Гл. УСУНУЦЬ ЯЗЫК ку'ды, у што. ЯК АБ (у) СЦЕНКУ ГАРОХАМ (абухам). Незадав., дакор. 1. Сказаць што недарэчы, «ляпнуць» не тое, што трэба. Няма, кап што да толку сказала, от ляпне як у сьценку абухам. I не маленькая ўжэ ш, замуш скора аддаваць. Кущ., Кл. р. 2. Не рэагуе, не звяртае ніякай уваГІ на што сказанае. Што л ты яму ні гаварыў, як бы ні прасіў, ні паслухая, як ап сьценку гарохам ўсё роўно. Жщ., Стаўб. р. Казала ш табе: «Купі хлеба, а то ні будзя на вячэру». От дзіцятко, як у сьценку гарохам: ты яму гавары, а ён сваім заняты. Сав., Стаўб. р. ЯК АНУЧАЮ ПА ЗУБАХ ка му. Непав. Раптам з'едліва сказаць, напомніць каму пра нешта непрыемнае. Ня ўсьпеў Петрашэўскі вярнуцца (адбыць пакаранне), а яму, як анучаю па зубах: «Рано ш ты вярнуўсё, яшчэ жыто ні пасьпело». Сав., Стаўб. р. ЯК АСІНАВЫ ЛІСТ (дрыжыць, калоціцца, трасецца i інш.). Вельмі моцна (дрыжыць, калоціцца, трасецца i інш. ад хвалявання, страху, холаду i г. д.). Пабудзяць рана, дшчэ й сонца не ўзышоўшы, гнаць у поле кароў пасьці. Босы бегаеш па расе, холадна, дрыжыш як асінавы ліст. Г ар., Маладз. р. Прыбягая тая Янка i калоціцца.як асінавы ліст, «Чаго гэто ты?» — пытаюсё. «Спалохалася ў лесі. Нехто гнаўсё за мною». Сав
Дадатковыя словы
зедліва, куды
5 👁