да чаго, што б гЗто значыло». Сав., Стаўб. р. Хто цябе поймя. Гаворыш ты нетто, што й да чаго, ні разьбярэсься. Там жа. Патходжу да стала (пазываюць мяне), а брыгадзір: «То як, цётка, будзем палоць?» (буракі). «Не»,— кажу. «Ладно, забірайця грошы, а там будзям разьбірацца». I што й да чаго ён сказаў так? Там жа. ШТО РАЗ. 3 кожным разам. А цяпер як паглядзіш, дык Дзяцём ні дорага ўсё, бес цаны, ўсё ёсь. Купляюць, кап што рас сьвежае i сьвежае. Карандашы гэтыя валяюцца пад нагамі, ламаюць. А як пры Польшчы некалі яно ўсё было дарага, цяжка было ўсё гэта купіць. Вар., Докш. р. ШТО ТО (гэта) Я. Ганарыцца, фанабэрыцца. Насіў штанэ забрэнджаныя пры Польшчы, а цяпер — што то я! Пр., Стаўб. р. Як разбумажыўся Коля, што гэто я: «Я маю права браць каня ў калхозя, у любы час мне брыгадзір дасьць, бо мой бацько здаў у калхос каня, семяна здаў...» «А хто гэто ні здаваў?» Сав., Стаўб. р. А дырэктар у нас гунуровы. Споткае чоловіка, «здрастуйтя» нэ дась, чынітца (лічыць сябе), што гэто-я. Я такого чоловіка нэ люблю. Бот., Пін. р. Дзярэктар ні шчатуяцца (лічыць сябе), што гэта я, як прыходзім у цілівізяр, шчас ідзець стулья нясець: «Садзіцясь, бапкі!» Ульян., Сен. р. Наш бацько так нічого, алё як вып'я, дак — што то я. Расхваліцца сынамі, дочкаю расхваліцца, а я ні люблю, нінавіджу, што ён хваліцца. Хал., Стаўб. р. ШТО УБІУ ТО УЕХАУ. Асудж. Пра бесклапотнага, гультаяватага чалавека; спакойны, ціхі, павольны. Думала, што яна адна зграбе тую каплю (сена), ня зломак жа які! Аж не. Вот чалавек! Што ўбіў то ўехаў. Кав., Старадар. р. Яна павольная, як бацько,— што ўбіў то ўехаў. Сав., Стаўб. р. Фэльціку нічого ні апходзіць, ён ні завалнуяцца, спакойны заўсёды — што ўбіў то ўехаў. Там жа. Я ні люблю такіх каней — шта ўбіў то ўехаў, мне каб іна шпарка бегла, а гэта ня конь, шта на яго пуга нада. Ляўк., Арш. р. Вот гультай, што ўбіў то ўехаў. Там жа. ШТО У ПАСЦЕЛІ ТО У КАСЦЕЛІ. Незадав. Пра чалавека, які не мае ў што апрануцца або не хоча, лянуецца чысцей апранацца, калі ідзе на людзі, у грамадскае месца. Хоць бы ты пераадзеўся, на цябе ш страх глядзець, што ў пасьцелі то ў касьцелі, сараматнік ты. Веч., 20 Зак
Дадатковыя словы
выпя
5 👁