Украў у хаці грошы, накупляў халвы i давай угашчаць хаўрусьнікаў. A бацько дазнаўсё пра гэто, спусьціў шкуру хлопцу, ото даваў. Сав., Стаўб. p. ШКУРЫ НА САБЕ НЕ ЧУЦЬ. Асудж. Быць вельмі распушчаным, сваволіць, рабіць што-небудзь шкоднае (пра дзяцей). I што гэто за дзеці ў яе растуць?! Дзе іх німа: i ў яблыкі, i ў агароччык, не слухаюць мацяры, шкуры на сабе ні чуюць. Сав., Стаўб. p. У Анюты збалованыя дзеці. Крычаць, бегаюць, абзываюцца, a маці патурая, а яны шкуры на сабе ні чуюць. Гор., Стаўб. p. Вот як даў бацько наганяй, то й вучыцца хорашо, пяцёр" кі прыносіць,. а то расхадзіўсё, шкуры на сабе ні чуя. Веч., Стаўб.,р. . / _ ШНУРАМ ХАДЗІЦБ. з а к i м. Гл. РОЕМ (шнурам) Х А Д З ЩЬ з а кім. ШОРЫ ЦЯГАЦЬ. Гл. ЛЕДЗЬ (ледзьве) ШОРЫ ЦЯГАЦЬ (цягнуць). ШОСТАМ ГАЛАВЫ НЕ ДАСТАЦЬ ка му. Ганарысты (чалавек). Тут: не было роўні каму. Проціў' Генкі нідзе мальца нет у нашай акрузі. Высокі, апхадзіцяльны, крэпка ўжо акуратны. Каб яму абразаваньня, шостам галавы не дастаў бы. Прош., Шер. р. Як сама матка дзеўкаю рызыкавала, так i дачка рызыкуе цяпер. Шостам галавы не дастаць. Там жа. ШТО БАРАН НА НОВЫЯ ВАРОТЫ. Гл. ГЛЯДЗЩ Ь ЯК БАРАН (на новыя вароты). ШТО ГЭТА Я. Гл. ШТО ТО Я. ШТО ДУША ЖАЛАЕ. Гл. ЧАГО ДУША ПРЫМАЕ (хоча, жалае). ШТО ЗА ЧОРТ (за кадук). Зласл., абурэн. Як гэта зразумець, што гэта азначае? Выражэнне здзіўлення, збянтэжанасці, разгубленасці з прычыны чаго. Што за кадук! Я, здаецца, клала парныя (шкарпэткі), а палучыласё няпарныя, адзін у кветачкі, а другі ў пасачкі, няпарныя. Сав., Стаўб. р. Дзе той малаток дзяваўсё, што гэто за чорт, ніколі ні возьмяш там, дзе палажыў. Вот дзеткі! Сав., Стаўб. р. ШТО 3 ВЯДРА. Гл. ЯК (што) 3 ВЯДРА (з луба). ШТО 3 ЛУБА. Гл. ЯК (што) 3 ВЯДРА (з луба). ШТО I ДА ЧАГО. Невядома што, незразумела што i чаму. Выражэнне здзіўлення. Сёньня сьню срн. 1ду па сьнегу, тупко мне, правальваюся. 1ду, нека мне вада, іду, іду i ўвалілася. I тут прахапілася, думаю: «Што й
Дадатковыя словы
вўчыцца
6 👁