лёхкая. I ў школі работала, i магазін калавурыла (вартавала), i ў калхос — i чорт, міне ні браў, ніякая халера, Ульян., Сен.щ p. Немач яе ні бярэ! I сама зарабляя добра, i матка на кароўніку зарабляя, грошы на дачку прэ. Taкія грошы бярэ, a ўсё на дачку прэ. Сав., Стаўб. p. Кадук яго, гэтаго праныру, ні бярэ. Жыве й добро жыве, хай ні грашыць богу. Даўней i ні сьніў гэдак зьесьці, як ціпер есьць. Там жа. ЧОРТ НОСІЦЬ каго. ЧЭРЦІ НОСЯЦЬ каг о. Незадав. Злавацца, нервавацца, не ў гуморы (быць). Чаго цябе сягоньні чэрці носядЬ цэлую раніцу? Словам ні абазвацца. Сав., Стаўб. p. Чорт носіць Вольку. Такая халерная зрабілася, лаяцца ўсяляк, крычыць. A ці ж я ў чым вінаватая, щто ў яе там дома ні ладзіцца. Жац., Стаўб. p. ЧОРТ НЯСЕ (прынёс) каго. Незадав. Хто прыдзе, з'явіцца не ў пару, недарэчы, не тады, калі трэба. Выказванне незадавальнення з прычыны пры'ходу нязванага чалавека, непажаданага наведвальніка. Ня выспалаca. Прышоў Слаўка позна, узбудзіў Колю ж Жэням, сталі гаманіць утрох. Я ляжала-ляжала, адаля кажу: «Чо цябе чорт прынёс? Заўтра пагамоніце». Гр., Слуц. p. Я ўстала (да й баюса), падышла пад акно, схаваласа за сьцяну i гляджу на двор. Нехта ходзіць. Я сабе думаю: «Каго гэта чорт нясе ў эту пору?» А тады пазнала цябе. Там жа. Вунь ужо Фэльціка чорт нясе, i пагаварыць с табою ні дадуць. Сав., Стаўб. р. ЧОРТ УССЕУ на ка г о. Нервавацца, раптоўна праявіць раздражненне, выявіць злосць. О тая баба няўрэдная, а ета — зьмяя. Учора распытывалася, сама інцерасувалася, а сёньня чорт усьсеў на яе, верадуе (злуецца), гаварыць не хоча. Лщв., Карм. р. Пыка муж жыў быў, іна мяне слухала. Тыкая дзевычка была слухмянная. А як ён памёр, усянно, як чэрці, на яе ўсьселі. Перестала слухацца. Лщв., Карм. р. ЧОРТУ ЛЫСАМУ. Недобразыч. Некаму, невядома каму. Грошы гэтыя зьбіралі, капілі, нічога люцкага ня зьелі, ішачылі, што конь, цэлы век, а есьці — кубачак малака, кусочак хлеба. Наскладалі тысячы чорту лысаму, нехта будзя пользавацца i «дзякуй» ні скажа. Бял., Лаг. р. Чорту лысаму аддамК Сам закалю, то скварка будзя. Сав., Стаўб. р. Нясу ж настаўніцы новась (навіну) адну, хоць, прауды, І няважная новась, хай яны чарту лысаму
Дадатковыя словы
зявіцца, прыходу
13 👁