Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ш т о. Гл. ЗАПЛАЦІЦЬ ЧОРНАЙ НЯУДЗЯЧНАСЦЮ з а ш то. ЧОРНАЯ ЧАСІНА. Бяда, скруха ў жыцці, дяжкі перыяд. «Як гэта жыдь, каб граша ні медь за душою? A ці здароўя падвядзе, ці так якая чорная часіна, кап капейкі ні было»,— як стану сварыцца на яго. Пр., Стаўб. p. Чорная часіна ціпер на мяне прышла. Німа да каго абазвацца, жыві адзін у гэтых вуглах. А дзе ты Дзенясься, жыўцом у землю ні палезяш. Сав., Стаўб. p. ЧОРНЫ ДЗЕНЬ. Цяжкі перыяд у жыдді каго. Ня стрымалася i кажу: «Прыйдзя й на цябе чорны дзень, пачакай». I праўда. Прышоў i на яго чорны дзень, пазнаў гора. Сав., Стаўб. p. Кажу на Стаею: «Табе й самой грошы трэба, ні пасьцелі, нічога німа, а ты ўсё на дачку прэш. А прыдзя чорны дзень які, будзяш бес капейкі сядзець». Там жа. У гэтай жэншчыны муш з туберкулёзу памёр. На мужыка толькі забылася, на табе — маліц памёр, ат стаўоняку памёр. Да такі маліц здаровы, панятлівы, добра вучыўся. Матка с ума тронуўшы, чорны дзень для маткі. Ульян., Сен. p. ЧОРНЫМ ХОДАМ. ПРАЗ ЧОРНЫ ХОД. 3 ЧОРНАГА ХОДУ. Набыць (збыць) што незаконным спосабам. Паехаў у Стаўпцы ў магазін паліто купляць. Дблазіў магазіны — німа нідзе. Але потым сустрэў знаёмую прадаўшчыду, узяў. Чорным ходам купіў, a такуні возьмяш. Гор., Стаўб. p. Прадай ты мне гэто радзіво, ты сабе ў Мінску прас чорны. ход дастаняш. Сав., Стаўб. p. Прыдзі ў лаўку — ці купіш? Німа. Німа i ўсё. A хто ш чорнаго ходу зойдзя, то, нябось, знойдзяцда. Жац., Стаўб. p. Нядаўно вазілі сьвіня прадавадь на бойню. Hi прымаюць. Мы й так, мы й гэдак — ні бярудь. А калі добро падыйдзяш, то ш чорнаго ходу возьмуць i яшчэ добро заплацяць. Сав., Стаўб. р. ЧОРТ (кадук, немач, халера) НЕ БЯРЭ ка г о. Недобр азыч. Нічога не шкодзіць каму, не здараедца з кім. Сала аш пат самае вечка наклала, i ўсё выбралі (зладзеі). Абабралі, абакралі i яшчэ кажуць: «Чорт яе ні бярэ!» А чаго мяне кап чорт браў, зайздросьнікі вы. Хочаце благога каму, хай вам благое станя! tlp., Стаўб. p. А другому брату як пэльнулі — бараду адбілі, але ўцёк на Польшчу. КазалІ, от гэдак о бараду адбілі, язык відадь. Але ў Польшчы прыставілі, казалі, цяпер ужо барада ест. Халера яго не бярэ. Там жа. Я была
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

стаўбняку, так^ні
4 👁
 ◀  / 321  ▶