Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
гэты) выняў платочка (насавую хустачку), розослаў — шчо душа жэлае: i выпыты, ł закусыты. Аўсям., Стол. p. Панавозілі (дочкі) ўсяго. У мяне цяпер i грыпкі, i яблычкі сьвежыя, ягат, вінаграду, гуркоў, селяццоў, рыбы некае сухое — усяго, чаго душа прымая. Кап толькі жылоса да еласа. Гр„ Слуц. p. ЧАКАМ ЧАКАЦЬ. 3 нецярпеннем, модна чакаць наго. Да сьвякроў нявехны жадам жадала, чакам чакала. Сцл., Нясв. p. ЧАКАЦЬ ДОУБНІ. Чакаць смерці. Потым вечарам прыганяюць нас (вязьняў) i заганяюць у які-та (ля лесу барак быў i фабрыка. Вінно, там тожа рускія працавалі), заганяюць нас у гэты барак, замакаюць нас. Ну мы сядзім i чакаім доўоні, што вот нам тут гібіль — спалюць. Ухе., Кр. р. ЧАКАЦЬ 3 МОРА 'ПАГОДЫ. Спадзявацца, разлічваць на што, застаючыся пасіўным; безнадзейна чакаць. Што гэтыя Сыны? Чакай з мора пагоды, ніякае помачы не будзе, гэта не дочкі. Кунц., Кл. р. Як цёплыя дзянькі сталі, думаю: «Німа чаго чакаць з мора пагоды». Сабрала я вузялок, папрасіла двух памагатых i пашла торф капаць. Шма ж на каго спадзявацца, жыву адной галавой. Рак., Вал. р. Давайця, дзеткі, унясём саломку ў гумно. Хто яго ведая, калі бацько наш прыеДзя, чакай з мора пагоды, а ўночы, можа, пойдзя дошч, залье. Сав., Стаўб. р. ЧАЛАВЕКАМ БЫЦЬ. Быць вартым годнасці чалавека. Маці цябе вывучыла ні для тога, кап ты валяўсё пат плотам, а кап чалавекам быў, як усе. А ты зьнюхаўсё з гэтай кампаніяй, да дабра гэто ні давядзе. Гор., Стаўб. р. Унучка такая надаядная. Як была тут, трохі біла яе, лупіла бесперастанку, дык яшчэ чалавекам была, а гэта глядзець не хочацца. Б ял., Лаг. р. ЧАПЛЯЦЦА ЯК СМАЛА д а каго. Гл. ЛЕЗЦІ (чапляцца) ЯК СМАЛА д а ка г о. ЧАПЛЯЦЬ НАГА (нагу) ЗА НАГУ. Ісці вельмі павольна, марудна. Сама схадзіла б у тыя Гарбуны, але іду паволі, нага за нагу чапляю, лепей ты пабяжы. Ст. Св., Стаўб. р. Чапляяш нагу за нагу, паварушьіся трохі, а то можам спазьніцца. Жац., Стаўб. р. Ідзе, чапляя нага за нагу, а тут жа трэба скарэй, бо спозьнімся на аўтобус. Сав., Стаўб. р. ЧОРНАЙ НЯУДЗЯЧНАСЦЮ ЗАПЛАЦЩЬ з а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

доўбні
2 👁
 ◀  / 321  ▶