ца, трэба цягнуць па слову ў мінуту, а так ні скажа. Ac., Стаўб. p. ІДЯГНУЦЬ У СВОЙ БОК. Дзейнічаць на сваю карысць. Яе ты ні падвядзеш: я ёй адно, а яна другой, я ёй так, а яна гэдак, цягня ў свой бок. Гор., Стаўб. р. Што ні кажы, усё роўно ў свой бок цягня, вывучылі яе гэдак дома. Сав., Стаўб. р. ЦЯЖКІ ХЛЕБ. Цяжкая фізічная праца, праца, якая патрабуе вялікіх намаганняў. Пахадзіў у кузьню — не падабаецца, цяшкі хлеп. Пачаў шукаць лёхкага хлеба. А каму.та трэба й цяшкі хлеп. Ен-то лянуецца. Дзе такому толк. Міл., Мает. р. ЦЯЛЯ СКШУЦЬ. Абарціравацца, да пары йе данасіўшы (пра карову). У прошлум годзі нам нешта ні шанцавало. Карова цяля скінула, дак пасьці (амаль) дэлы гот хварэла, малака мала давала. Мул., Дзятл. р.. Ч ЧАГО ДУША ПРЫМАЕ (хоча, жалае). 1. З 'есці, пад'есці таго, што падабаецца, што хочаш. А чаму ня жыць так: зьеў, чаго душа прымае, выпіў, да нямнога. Здароўя біражы. Ліцв., Карм. р. А цяпер ні зраўняць с той жызьню. У хату зойдзяш — душа радуяцца, дастатак, ямо чаго душа хоча. Сен., Навагр. р. А чаму ж ня жыць? Ен пеньсію добру палуча да яна дванаццаць рублёў, абоя моцныя, на работу ходзяць, заробяць. Карова, сала, качкі — есьці, чаго душа прыма. Гр., Слуц. р. Станкевічава (дзяўчына) ўладкаваласа касярам (касірам), i ён робіць там. Дак i хату выстраілі, i калодзясь на дварэ, цялявізар паставілі, сат свой. Жывуць. Чаго душа прымая, ядзяць. Там жа. Маладыя жывуць ні гэдак, як мы. Грошы заробяць, сходзіць у магазін, набярэ сумку хлеба, якога хоча, віна, масла — чаго душа прымая— i ядуць. Пр., Стаўб. р. 2. Вельмі многа, вялікі выбар, асартымент (тавараў i інш.). Маладзяжу цяпер добра жывецца. Школы блізіцька, радзіва грая, у магазінах — чаго душа прымая. Пр., Стаўб. р. Жывецца добро. Мёт ест, яблыкі ест, памідоры, гуркі — усё, чаго душа прымац, ест.' А што больш трэба чалавеку?* Абы спокуй (мір) на сьвеці. Сав., Стаўб. р. ВійтДвойт) розвальвае мэшка, достае сала, миаса, іст (есць). А гэтой
Дадатковыя словы
мйаса, падесці
11 👁