Было цёпла, i конь быў, дык не маглі ўзараць, а ціпер ўмёрзла, хоць зубамі глажы. Н. Тур,, Уш. р. У гэтум го: дзі забавілася (запазнілася) я. Даўно трэба было трускаўкі апалоць, а то зарасьлі, хоць зубамі грызі. Усю весну дожджыку німа. Сав., Стаўб. р. ХОЦЬ (касою) KACI ш т о. Вельмі многа (пра грыбы). Пайшлі мы гэта ў грыбы, акрас пат Пакровы. I паверыце, гэтулькі грыбоў, ну хоць касі. Поўныя кашы набралі. Кунц., Кл. р. Бывало, колодэзі дэрэўяны булі, грыбоў поўны колодэсь наростэ, шчо хоть ты косою косі. Саш., Бяроз. p. Пашлі мы з Марусяю рас, падахвоціліся. У Вялікум лесі то ні вельмо, а як зашлі ў малады хвойнік, то як усыпано, хоць касою касі. Набралі адных маладзенячкіх, харошых. Сав., Стаўб. р. ХОЦЬ КОЛ НА ГАЛАВЕ ЧАШЫ. Незадав. Што ні рабі, што ні гавары. Ты яму хоць кол на галаве чашы, ні прызнаяцца, ого, нізашто! Такая ўся іх парода. Сав., Стаўб. р. Ты ёй хоць кол на галаве чашы, а яна сваё робіць. Мач., Бабр. р. Такі ўжо ўрвінец, вісус! I ў каго ён удаўсё! Хоць кол на галаве чашы, а ён сваё права правіць. I як зь ім у школі ўчыцялі будуць спраўляцца. Шаш., Стаўб. р. Казала: «Hi хадзі ў рыбу»,— але ж яму хоць кала на галаве чашы, зроду ні паслухая, А цяперыча кволіцца нагамі. Вяліч., Сал. р. А цяпер што ўжо за дзеткі! Хоць ты ім кол на галаве чашы, дак яны сваё. Гум., Кр. р. Што мне зь ім рабіць, з гэтым хлопцам. Я яму i так i гэдак, а ён ні слухая, хоць ты яму кол на галаве чашы, усе нервы перапаліла зь ш. Веч., Стаўб. р. ХОЦЬ КОСУ ЗАКЛАДАЙ. Вельмі многа. А грыбоў у гэтум годзя было хоць косу закладай. Хто ні спаў, той насушыў i намарынаваў. Кае., Старадар. р. Пашла на пуць назьбіраць трусікам канюшыны. Аж бачу: кабылкі растуць. А много-много! Хоць косу закладай. Назьбірала я цэлы прыпол i ледзьвя прынесла. Веч., Стаўб. р. На полі, озьдзе о, на гэтым папары, пячорак хоць касу закладай. Сав., Стаўб. р. ХОЦЬ КУДЫ. Прыгожы, статны. Раней 5а багаства ў бралі замуш. I пашоў у прымакі. Быў такі красавец, мушчына хоць куда, а яна маленькая, на матку ні пахожая. Зам., Брасл. р. Дзеўчына такая гіоўная, высокая, хоць куды зрабілася, а яшчэ ўчоро, здаецца, была маленькая, у пясочку калупалася. Сав., Стаўб. р. ХОЦЬ НА ВОУКА ЛЕЗЬ. Цемень, вельмі цёмна
1 👁