Старонка 293
◀ / 321 ▶
Але ж ноч сёньня! Нічагусенька не відно, хоць на воўка лесь. Міл., Маст. р. Ну й цямнэча сягоньня, хоць на воўка лесь. Востр., Зельв. р. ХОЦЬ НАЖОМ РЭЖ. Вельмі густы, загусцелы. Мусіць, варэнё пераварыла, некаё ніўдалаё вышло, пастаяло; то хоць нажом рэш. Жац., Стаўб. р. Ты у кісель много крухмалу ўсыпала, бо вельмі густы, хоць нажом рэш. Сав., Стаўб. р. ХОЦЬ НА САБАКУ ВЫЛІ (злі). Незадав. Зусім нясмачны (пра вадкую страву). Сягонячы наварыла капусты — хоць на сабаку вылі. Вост., Зельв. р. Мне пасылачку з Польшчы прыслалі, супу, боршчыку наслалі. Сягоньні гарохавы (суп) варыла, то смашны, а памідаровы — хоць на сабаку зьлі. Нісмашны-нісмашны. Сав., Стаўб. р. ХОЦЬКІ НЯХОЦЬКІ. Воляй-няволяй, вымушана, хочаш не хочаш. Тады гляджу, як патпілі мы трошкі, дак яна таўхіль бацьку пад бок. Бацька, брат яшчэ літар на стол. Ну дак куды ж ужо тут дамоў ісьці, хоцькі няхоцькі астацца мусілі. Даўг., Віл. р. Школа далёка ад нас была, і толькі па-польску вучылі. Калі настаў восьмы гот, хоцькі няхоцькі прышлося йсьці ў польскую школу. Задуб., Мядз. р. ХОЦЬ ПЛАЧ. Выяўленне адчаю, бездапаможнасці, немагчымасці зрабіць што, каб выйсці з цяжкага становішча. У некаторых зямлі было па актар дванасьце, перамерай жа ты жменькаю ўсё. Да рукі баляць, нажменіш, хоць плач. Прыдзя ноч, ні ведаяш, дзе палажыць. Пр., Стаўб. р. Пуд'іхала мэтрув трыста тым конем, а посля знатурывса той кынь, ны хочэ йты хоть плач. Сім., Драгіч. р. Хачу сала хоць плач. Сав., Стаўб. р. Ну як ужо ў сянёх стаю — нічога. Як толькі ў хату выйду — адразу кроў з наса й ліецца. Німа як маладой сесьці за стол, хоць плач, хоць ты гвалт крычы. Залаз., Віл. р. ХОЦЬ ПУЗА РАСПЕРАЖЫ. Гл. ХОЦЬ ПУП (пуза) РАСПЕРАЖЫ. ХОЦЬ ПУП (пуза) РАСПЕРАЖЫ. Колькі хочаш і чаго хочаш. Усяго было на сталах, еш, хоць пуп расьперажы. Кав., Старадар. р. Вунь паглядзі, што ў кладоўцы робіцца. Што хочаш выбірай, еш хоць пуп расьперажы. Ас., Стаўб. р. Наставілі ўсяго на стол. Чаго там ні было?! Еш хоць пуп расьперажы. Во гэто я панімаю! Гор., Стаўб. р. Падыходзіць вяліг'дзень, значыць, сем нядзель трэба было пасьціць. Няможна было есьці сала, малака,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 321 ▶