Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ліса без грыбоў. Гр., Слуц. p. Паўс той бок за гаем, на прагрэсаўском (полі калгаса «Прагрэс»), што там шап'ёнаў, як мы завом, на аўсянішчы! Хоць граблямі грабь Там жа. Ты кааш, што грыбоў хоць граблямі грабі. А я ўчого ўвесь лес аблазіў — i ў Новінах i ў Белум Балоццы — нічого ні знайшоў. От, пападаюцца, пападаюцца, але каб много, то не. Сав., Стаўб. p. A ў лесі грыбоў, грыбоў! Мы па цэлай карзіні баравікоў набралі. Мясцамі лісіцы — то хоць граблямі грабі. Шаш., Стаўб. p. ХОЦЬ ДА РАНЫ ПРЫКЛАДАИ ка г о. Добры, ціхі, памяркоўны, спакойны. Ото гэты Вацік харошы, ён i курыцы ні пакрыўдзіць, хоць ты яго да раны прыкладай. Добро бацьком c такім сынам жыць. Сав., Стаўб. p. Прыдзя, сядзя ціхінько й сядзіць, Каб ён калі голас павысіў ці слова сказаў брыткае,— хоць да раны прыкладай. Вот гэто хлопяц. Тамжа. ХОЦЬ ЗАВАЛІСЯ. Многа, вельмі многа. Цяпер дубовых калодак ніхто. не кладзе пад зруп, у нас каменьня хоць заваліся. Бял., Лаг. p. Тут у цібе дроў a дроў, хоць заваліся, a казаў, што ні хваціць на зіму. Сав., Стаўб. p. Работы цяпер у калхозі хоць заваліся, ведамо, лето. Там жа. Дзе ён іх падзеня, гэтыя яблыкі, у каждаго хоць заваліся. Жац., Стаўб. р. У нашум калхозі можно гадаваць кароў. Канюшыны хоць заваліся, сеяных траў много. Гор., Стаўб. р. ХОЦЬ ЗА ВЕТРАМ ПУСКАЙ. Многа, вельмі многа (работы). Вясною работы хоць за ветрам пускай: агарот пасеяць, соткі пасадзіць, у калгас на работу трзба. Не ўсьпееш зрабіць адно — глядзі, другая работа паткоціць. Апял., Пруж. р. ХОЦЬ ЗАЛІСЯ. Вельмі многа (чаго вадкага). Малачка цяпер хоць заліся. Усяко ест: i кісло, i салотко, сьмятаны трохлітровічак. Сав., Стаўб. р. Карова ацялілаея, дагледжаная, харошая, малака дае, хоць заліся. Гор., Стаўб. р. Вечарам лавачнік прывёс віна, гарэлкі, напіткау усякіх — пі, хоць заліся. Там жа. ХОЦЬ ЗГРЭБЛАМ СКРАБІ. Вельмі многа, густа-густа (пра насякомых). Казалі, некалі злодзяй украў вала да завёў у лес, прывязаў да дрэва І пашоў сам. Авадне зьелі вала. Напалі злыя, дак заелі. Як далі! Як далі! Хоць зг'рэблам скрабі, было аваднёў, i зьелі. Пр., Стаўб. p. ХОЦЬ ЗУБАМІ ГРЫЗІ (глажы). Вельмі цвёрды
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

шапёнаў
1 👁
 ◀  / 321  ▶