к а г о. Запабягаць перад кім, паддобрывацца, падлізвацда да каго. Глядзі ты яго! Вылежваяцца, як пан, а ты, маці, хадзі кала яго на пальчыках! Яшчэ й слова яму ні скажы. Сав., Стаўб. р. Марусін як прыдзя с калхоза выпіўшы, яна ходзіць каля яго на паль'чыках, ні хоча сваркі ў хаці. Там жа. Перат такімі, як ты, с тваім абразаваням, даўней на пальчыках хадзілі, тры кухаркі меў бы, а цяпер ўсё сам рабі. Там жа. Яна вымуштравала дзяцей, на пальчыках ходзяць перат тым дзедам. Ас., Стаўб. р. ХАДЗЩЬ ПА ВАЛАЧОБНАМУ. У час велікодных свят хадзіць ад хаты да хаты, спяваць велікодныя i розныя бытавыя песні (да гаспадара, да гаспадыні, да паненкі i г. д.), атрымліваючы за гэта чырвоныя яйкі або Іншыя 'падачкі. На першы дзень пасхі сабіраюцца валачоньнікі, музыканта прасілі i хадзілі па валачоннаму. Усякі-плодя, паспасібуя (падзякуе) жожны, стараяцца заплаціць добра, каб ні абгаварылі, Бял., Лаг. p. Я помню, мы былі малыя, чы пры першых Саветах (y 1939—40 гг.), чы яшчэ за Полыпчу, нас сабраласё чы сем, чы восім дзяўчатак, хадзілі па валачоннаму. Сав., Стаўб. p. Хадзілі па валачоннаму. Я ўжо рубель прыгатовіла, a тады німа й німа. Да нас першая бурса ні дашла. Я ўжо думаю, ні прыдуць, а тады другая бурса. Там жа. У нас, бывало, i старыя па валачоннаму хадзілі. Сабяруцца i йдуць, сьпяваюць. Жац., Стаўб. р. ХАДЗЩЬ ПА ГАЛАВЕ к ем у. Гл. ПА ГАЛАВЕ ХАДЗЩЬ к а м у. ХАДЗЩЬ ПА ЗАРАБОТКАХ. Наймацца на работу да каго, медь часовы заробак. Даўней усе яго дзеці хадзілі па заработках. А ўвосянь навалакуць жыта i жывуць усю зіму. Мік., Стаўб. р. Яго дзеці ўдалыя. Жылі бедно, па заработках хадзілі, рабацяшчыя былі, a ціпер недзя ў Мінску, на трактарным ці што. Гал., Стаўб. p. У міне бедно ў хаці было, жылі от як i ўсе. А Коля зарабляў па людзях, хадзіў па заработках, кажухі людзям шыў зімою. Веч., Стаўб. р. ХАДЗЩЬ (ездзіць) ПА КАЛЯДЗЕ. Калядаваць, паводле народнага звычаю, хадзіць з звяздою i жытам ад хаты да хаты з пажаданнямі добрага жыцця i шчасця, збіраючы ахвяраванні ад прыхаджан. Ці помніш ты нащаго ксёндза? Суровы такі, хадзіў па калядзе, хаты сьвенціў. Ен быў пралат, духоўнай навукі вялікай, яго i ў Рымі зналі. Сав., Стаўб. p. Насыпаў лупку пшаніцы
2 👁