Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
лупку жыта, калбасы дзьве, грабелькаў палажыў. Далі гэта папу, поп хадзіў па калядзе. Ульян., Сен. р. Бывала, поп па калядзе езьдзіў, кілбасы зьбіраў перат калядамі. А адзін узяў ды пута патрап'я ў кішку ўцягнуў i даў тую кілбасу дзяку i служанкі, якія па калядзе езьдзілі. Прывязьлі яны тых кілбас. Кухарка рэжыць-рэжыць, ні перарэжыць. Посьліка сталі шчупаць кілбасы, штоп пута ні пупалась. Ульян., Сен. p. Прыехаў ён, тэй поп, хараніць, a тады разгледзіўся й кажыць: «Як хадзіў па калядзе, мне ні разу ў гэтай хаці ні дувалі». I на тых бап у крык. Ен жа толькі глядзіць, каб у свае горла напхаць. Свяц., Бял. p. ХАДЗІЦЬ У АДВЕДКІ д а ка г о. Гл. ХАДЗІЦЬ (пайсді, прыйсці) У АДВЕДЗІНЫ (y адведкі, у даведкі, у отведы) д а ка г о. ХАДЗІЦЬ (пайсці, прыйеці) У АДВЕДЗІНЫ (y адведкі, у даведкі, у отведы) д а ка г о. Наведваць, пераведваць парадзіху. Хто хадзіў у адветкі, гукну на радзіны, а болын ні буду. Ульян., Сен. р. Нашы-то ў адведзіны хадзілі, але на радзіны не пойдуць, бо Коля ў бальніцы. Сав., Стаўб. р. Цётка загневаласа i ў отвяды ні прышла, як Ніна радзіла. Гр., Слуц. р. Сабраліся бабы, у адведзіны прышлі да міне ўчоро. Трохі пагасьцявалі, пасядзелі. Сав., Стаўб. p. У сястры радзіласё малоё, пайду у адведзіны. Трэба будзя сабрацца,' аладачак напячы i пайсьці ў отвяды да Рэні. Там жа. Пасядзела c праўнучкам, a Моця ў даветкі схадзіла к Валі Сашынъи, утрох хадзілі ў даветкі. Ляўк., Арш. p. ХАДЗІЦЬ У ПАДЗЕННІКІ (y падзёншчыкі, у падзёншчЫну) д а к а г о. У ПАДЗЕННІКІ ПАЗВАЦЬ к аг О; Наймацца да каго на работу, працаваць на падзённай рабоце. Цяпер жызьня людзям! А, бывала, выдзяш за вароты i глядзіш, хто ў падзёньнікі пызавець. А жылося бедна, ні.вельмі было да каго i ў падзёньнікі хадзіць. Ліцв., Карм. p. Хадзіла ў падзёньнікі жыта жаць, кап хто семяно даў. Там жа. Некалі i мой (муж) хадзіў у падзёншчыкі, калі хлеба ні хватало. Сав., Стаўб. p. Сьцяпан спаў на печы, a калі есьці не было чаго, хадзіў у падзёншчыну. Заробіць трохі i даляй жыве. Там жа. ХАДЗІЦЬ ЯК ПАВА. Асудж., непаш. 3 відавочным усведамленнем уласнай годнасці, з гонарам (ісці). Глядзі ты, наша Ядзя якая зрабілася! Пабыла з год у Мінску i па вёсцы йдзе як пава, ні c кім ні прывітаяцца першая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

патрапя, сашынъй
2 👁
 ◀  / 321  ▶