Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
УЦЯКАЦЬ ЗА ВЯРСТУ. Гл. 'ЗА ВЯРСТУ (за кіламетр) АБХОДЗІЦЬ. УЦЯКАЦЬ ЗА КІЛАМЕТР. Гл. ЗА ВЯРСТУ (за кіламетр) АБХОДЗІЦЬ. УЧЫНІЦЬ ЛІТАСЦЬ к a м y. Зрабіць ласку, аказаць паслугу к a м y. Фэльцік учыніў літасьць. Прывёз возік саломы, трэба яе закінуць на палаткі, на капец будзя. Сав., Стаўб. p. Трэба Лапкоўскім аб'явіцца. Маня, можа, літасьць учыніць, можа, мукі як дастаня. Там жа. Сусет доча сала купіць. Трэба ўжо яму прадаць, учыніць літасьць. Жац., Стаўб. p. X ХАДЗІЦЬ БЕЗ ПОРТАХ. Быць бедным, не мець чаго на сябе надзець. А за што было некалі купляць? Масло ці яйкі прадасі, трэба г'азы, солі, запалак. А на сябе — то як перашыяш, то падлатаяш. От i хадзілі, можно сказаць, без портак многія ўсё жыцё, канкулявалі, вщручваліся зь нястачы. Сав., Стаўб. р. Дауней ты б бяс портак хадзіў, лічыў бы кожны злот. А ціпер? Hi прыкідвайся, што ты бедны вельмо. Дзеці ў цібе ў парадку (няхай жывуць здаровыя), сам зарабляяш добро. Ці прышло п табе раней у галаву ехаць за граніцу ў госьці, а цяпер бачыш: ужо два разы езьдзіў. Жац., Стаўб. p. ХАДЗІЦЬ КАНДЗІБОБЕРАМ. Быць надутым, пыхлівым, пышыцца; рызыкаваць, усведамляючы ўласную годнасць. А Стась у яе такі харошы быў, але ганарлівы, хадзіў кандзібоберам, што то я, a глядзі, мой модны божа, памёр. Сав., Стаўб. р. Яна цяпер разбагацела, ражжылася, то й міне ні прызнае. Ходзіць кандзібоберам, ні здароўкаяцца, калі дзе найду. Жац., Стаўб. p. ХАДЗІЦЬ КРАЕМ МАГІЛЫ. Вельмі слабы фізічна (пра старога або хворага налавека). Ужо i Грынючыха ні мож.а, ходзіць краем магілы. A яшчэ ўсьцягняцца i ў печы выпаліць, i ў хаці прыбярэ, i дзяцей дагледзіць памаленьку. Мяс., Стаўб. p. ХАДЗІЦЬ НА ВЬІЛІУКАХ. Іран. Быць цяжарнай на апошнім месяцы (пра жанчыну). Некі ш рашчот есь. Ходзіць на выліўках i навасельля спраўляя. Ужэ б разам адгулялі. Гр., Слуц. p. ХАДЗІЦЬ НА ГАЛАВЕ. Гл. НА ГАЛАВЕ ХАДЗІЦЬ. ХАДЗІЦЬ НА ПАЛЬЧЬІКАХ п е р а д. к і м, к а л я
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абявіцца, газы
3 👁
 ◀  / 321  ▶