Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
жаць, падабраўшы ногі-пад самы падбародак. Спалі ў пограбе, холадно/Дзеці ў куточку ў лахманах сьцішацца, скурчацца ў тры пагібелі i гэдак сьпяць. Сав., Стаўб. p. Мішку было холадно ўночы, скурчыўсё ў тры пагібелі i так спаў. Давай накрываць кажухом. Там жа. 2. Згорбіцца, сагнуцца (па старасці, па хваробе). Унь паглядзі на Пархімовічыху. Ледзьве ходзіць бабуня. Сагнецца ў тры пагібелі i йдзе. Жац., Стаўб. p. Кійко захварэў, у тры пагібелі скурчыўсё. Сав., Стаўб. p. Што ты сагнулася ў тры пагібелі, жывот баліць ці што? Там жа. Адыдзіся, бо'як дам, у тры пагібелі сагнесься. Гор., Стаўб. p. У ХАМУТ БІЦЬ. Незадав. Выказваць крцуду, незадавальненне, калі закранута сябелюбства. «Чакалі Ивана, а ён не прыехаў».— «А каторэ ж зь іх у хамут б'е? Иван ці Шура?» — «А у іх там ні разьбярэш. Былі пасварыліса, i цяпёр ашчэ ні памірыліса, дак i ехаць німа як». Гp., Слуц. p. У ХАТУ. На агульны дабрабыт сям'і, у гаспадарку. Сынэ добро зарабляюць, грошы ў хату, мне аддаюць. А я ўжо камбіную: аднаму тужурачку, другому рубашачку, таму тоё, таму сёё. Я нека гэдака, што ні скнэравата,— ест, дак ход даю. Сав., Стаўб. p. У ХВАСЦЕ. Ззаду, самым апошнім. У нас у Копыеі ізрасдова-плітьчный завот, але выхат гатовай прадукцыі малый i ніскага качаства. 3 году ў гот пляцецца ў хвасьце, яго скора закрыюць. Ляўк., Арш. р. Марынка недзя ў хвасьце пляцецца. Усе скарэй, скарэй, а яна ідзе сабе памаленьку, ні сьпяшаецца. Сав., Стаўб. р. У ЦАНЕ што. Дорага каштуе. Жыта ў цане цяпер, да васьмі рублёў даходзіць пут. Гр., Слуц. р. Цяпер сьвіня ў цане: парася ат цыцкі, шэсьць нядзель — семісят рублёў просядь. Там жа. Думала прыкупіць картофяль пудоў зь дзесяць патсьвінакам сваім, ды немач яго ведая, дзе тых грошай набрацца, картофля ў цане. Гор., Стаўб. р. У Мінску на Камароўцы мясо падарожало, мясо цяпер у цане. Сав., Стаўб. р. У міне ў гэтум году трускавак будзя, а яны заўсюды ў цане. Як гзто будзя іх вывалачы, я такая німагушчая стала. Там жа. УЦЕРЦІ НОС к а м у. Гл. ПАДЦЕРЦІ (уцерці) НОС к а м у. У ЦЫБУРЫ ПАИСЦ1. Гл. У ПУК (у пукі, у стрэлкі, у цыбуры, у стоўп, у ствол, у стаўпаны, у цэбахі) ПАИСЦІ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бояк, крцўду, куточкў, сямі, холадноідзеці
2 👁
 ◀  / 321  ▶