ках. Маладая я скора ягады зьбірала. А цяпер мне ні да гэтага, не, цяпер у руках хрушчы сідзяць, лапаю-лапаю i міма. Шморк-шморк, а яны неік міма. Ліцв., Карм. р. У РУКІ НЕ БРАЦЬ. Гл. У РОТ (у зуб, у рукі) НЕ БРАЦЬ ч а г о. У РУКУ ка му. НА РУКУ к а м у. Задавальняе каго, супадае з жаданнямі каго. Дзела к вясельлю патходзіць, а мы ніяк ні згаворымся, дзе нам вінчацца — у царкве ці у касьцёле (я ш праваслаўны, а яна — каталічка). Браццы мае, ну што рабіць? Пашлі да ксяндза, а там некі паралюш (перашкода), ён заняты. Кажыць, прыдзяш другі рас. Мне гэта ў руку. Я завярнуўся й дамоў. Даўг., Вы. р. Жыве ў Ядзі, у Мінску. Яму гэто на руку, бо палучая мало, а Ядзя пакорміць i бясплатно высьпіцца. Жац., Стаўб. p. У РУКУ ДАЦЬ ка му. Гл. ДАЦЬ (сунуць) У РУКУ (у лапу) к а м у. У РУКУ СУНУЦЬ ка му. Гл. ДАЦЬ (сунуць) У РУКУ (у лапу) к а м у. У РУХУ (быць). Не сядзець на месцы, многа хадзіць, бегаць. Дзе ш ты яго ўбачыш, чалавеча. Цяпер ён (старшыня калгаса) у руху. Можа, паехаў пад лес, там камбайны жнуць. Жац., Стаўб. р. Твая Танячка ўся ў_рУхУ ані ні ўседзіць, так i пільнуй, каб дзе ні ўсунулася! Сав.,» Стаўб. p. Большанькі (хлопчык) яе нешта хварэя, сэрца i ногі баляць. A,'можа, ён возьмя да кнішку пачытая! Усё ў руху i ў руху, мінуткі ні пасядзіць. Пр., Стаўб. p. Чалавек — стары ён ці малы — прывык у рух4у быць. Дзе ты ў хаці ўседзіш цэлы дзень. Сав., Стаўб. p. У САБАКІ ВОЧЫ ПАЗЫЧЫЦЬ, Гл. ВАЧЭИ ПАЗЫЧЫЦЬ (пазычыўшы) у к а го. У САБАЧУЮ СКУРУ АДЗЕЦЦА. Гл. АДЗЕЦЦА У САБАЧУЮ ШКУРУ. УСАДЗЩЬ ГРОШЫ. Гл. САДЗЩЬ (усадзіць, тахтарыць) ГРОШЫ. УСАДЗЩЬ (свой) НОС ку ды. Гл. СОВАЦЬ (усунуць, садзіць, усадзіць, уткнуць) НОС куды, у што. У САМЫ РАЗ. 1. Як па мерцы, якраз (адзенне, абутак). Купіла Мішку портачкі у самы рас, хай ходзіць, лето адносіць. Сав., Стаўб. р. На, памерай, Анька. Вот бачыш, у самы рас прышліся (чаравічкі), насі на здароўё. Там жа. Кофтачка мне ў самы рас, але кароцінькія рукаўчыкі, німа як адзець старой бабі. Там жа
1 👁