Аднолькавыя, падобныя, адпавядаюць адно другому. Яны от у самы рас падабраліся: ён трохі скнараваты, а яна тожа ні перадасьць лішнюю капейку. Жац., Стаўб. р. Вот зь іх пара ў самы рас: i яна ў школі ўжо даўно, i ён будзя настаўнікам, канчая вучобу. Гор., Стаўб. р. У САРОЧЦЫ РАДЗЩЦА. Гл. РАДЗЩ ЦА У САРОЧЦЫ. У СВЕТ ВЫЙСЦІ. Гл. ВЫИСЦГ (выходзіць, выбівацца, выбіцца) У ЛЮДЗІ (у свет). У СВЕТ З 'ЕХАЦЬ. Гл. ПАЕХАЦЬ (з'ехаць) У СВЕТ. У СВЕТ ПАЙСЦІ. Гл. ПАЙСЦІ У СВЕТ. У СВІНЫЯ ГАЛАСЫ. Позна. Яна заўсёды прыходзіць на работу ў сьвіныя галасы i хоць бы што, на яе й брыгадзір нічого ні скажа. Мая., Бабр. р. Барджэй пераапранайса, а то придам у сьвіныя галасы. Гр., Слуц. р. Коля заўсюды позна кладзецца. Я ўжо, можа, на друг! бок перавярнуся, а ў іх ўсё сьвет гарыць. А раніцаю сьпяць, ціхо на дварэ, устаюць у сьвіныя галасэ. Сав., Стаўб. р. Хадела пайсьці ў грыбэ, алё заспала, устала ў сьвіныя галасэ, то ні пашла. Там жа. У СВОЙ БОК ЦЯГНУЦЬ. Гл. ЦЯГНУЦЬ У СВОЙ БОК. УСЕ СІЛЫ КЛАСЦІ (палажыць) на штО. Прыкладаць усе намаганні на вырашэнне, выкана*нне чаго. У нас вельмі рвуцца ў горат, усе сілы кладуць, каб вырвацца зь дзірэўні. I толькі гэтай вучобай вырываюцца. Бял., Лаг. р. Міша ўсе сілы палажыў, каб да зімы ў хату ўвайсьці, але яшчэ й цяпер у кухні мучыцца, у цеснаце. Сав., Стаўб. p. Прышоў Казімірчык i казаў, што дзеці вельмі ш добро вучацца, старшы канчая школу. Гаварыў, што ўсе сілы паложыдь, a вывучыць дзяцей. Гор., Стаўб. p. УСЕ УСЯКАЕ. Усё, што хочаш, усяго дастаткова ёсць. Цяпер толькі й жыць маладым. У магазіні ўсяго ўсякаго e (ёсць), i зарабляюць добра, i адзяюцца. Ал., Калін. p. Hi шкадуя, надзеліць яе ўсім усякім, а яна й пашла. Сав., Стаўб. p. Паказвала Маня шафу, хвалілася. Праўдьд аткрыла, а там усяго ўсякаго, чаго там німа. Аднаго палатна вунь кольк! ляжыць. Гор., Стаўб. р. УСЕЙ ДУШОЙ. Вельмі, модна, шчыра, ад сэрца (жаў даць, імкнуцца, чакаць i г. д.). Людзі хочуць ўсёй душой, кап ён астаўсі, а начальства кажыць: «Вы яму дабра ні жадаіця, вы яго за краты пасадзіць хочыця». Ульян
Дадатковыя словы
зехаць
3 👁