Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
Пайшла ў стрэлкі. Пан., Нясв. p. Цыбуля Пошла ў стоўп, мусіть, i на насіньня нэ будэ. Бот., Пін. p. Я ўжэ зломвала, всэ равно о такы друк будэ іты, a головкы нэ будэ, пошла ў стоўп. Там жа. Морква в стовпаны пошла, шчавей в стовпаны пошов. Сім., Драгіч. p. Пошла цыбуля в цэбахы. Там жа. Радыска i рэцька ў пук пашла, вырывай. Ульян., Сен. р. Цыбуля ў пук} пашла. Там жа. Цыбуля пайшла ў стрэлкі, а вісела ж усю зімачку ля печы, шчэ й платком абвязала, кап цяплей было. Ляўк., Арш. р. Рэпа у ствол пъшла, столькі насадзіла, уся чыста ў ствол пъшла. Там жа. Насеяла рэцькі i чорнае, i такое, радзіскі белінькай i такой, пълъсатый, i ўсю яе ў дуткі пъгнала, усю павырвала. Што та такое? Там жа. 2. Зрабіцца перастаркам. Іран. Я ўжо сьміялася кала вашых дзіўчат: гэта вы цяпер насы дзірацё: студзентачкі. А во пасьля распрадзяленьня як зашлюць во ў такую дзірэўню, як Ульянавічы, у пук пойдзіць дзеўка. Ульян., Сен. р. У ПУСТАПАС ПУСКАЦЬ. Гл. ПУСКАЦЬ У ПУСТАПАС. У ПЯТЛЮ ЛЕЗЦІ. 1. Павесіцца, загінуць. Бацька пастроіў ёй хату, адзьдзяліў-, думаў, можа палепшая. А яшчэ пагоршала. Яна яго (мужа) абзывая ўсяк; маўклівая, ніпрыветная, нанач уцячэ да маткі. От ён у пятлю й палес. Малады пагіп праз нішто. Пр., Стаўб. p. 2. Шукаць згубы на сябе. Ты ні перажывай, верняцца. Пабудзя трохі i верняцца. Лесьці ў пятлю з-за гэтаго німа чаго. Вот паглядзіш, што верняцца, прыбяжыць як мілянькі. Сав., Стаўб. p. УРАДЗІЦЦА (нарадзіцца) 3 ЛЫСІНКАЙ. Мець адметную, звычайна адмоўную, рысу характару, якая праяўляецца праз усё жыццё. Ты не кажы, Соня: гэтыя Пятрусіны ўсе гультае: i бацько быў — што ўбіў то ўехаў, i дзеці якрас такія. Як урадзіўся з лысінкай, то й памрэ з лысінкай, не пераробіцца. Сав., Стаўб. p. Вот чалавек: казала табе — ні пускай яго ў хату, бо ўкрадзя яшчэ што. Але як нарадзіўся з лысінкай, то й памрэ з лысінкай. Жац., Стаўб. p. У РОТ (у зуб, у рукі) НЕ БРАЦЬ чаго. 1. Не есці, не піць (па пэўнай прычыне). Мае сьвіньні забалелі. I што ім сталася?Шічога ў рот ні бяруць. Ульян., Сен. p. У пятніцу малачка кіслаго папілі i потым тры дні ніадга ў рот ні бралі. Там жа. Унучак мой захварэў, горла сьціснула, дзьве ночы во бесперастанку сяджу, ні прылягу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зімачкў
2 👁
 ◀  / 321  ▶