Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
вовай сістэмы. I от тоя пуганя ёй ні прайіііло дарам — у нэрвы ўпала. Сына забілі, мужа забілі, як жа тут у нэрвы ня ўпасьці, вум ні пацірадь ат такога жыця. Пр., Стаўб. p. Наша Стэфка ўпала ў нервы i ўскорасьці пасьля вайны памерла. Сав., Стаўб. p. У ПЕР'Е УБІРАЦЦА. Адчуць уласную сілу, стаць цвёрда на ногі. A прыдзя з арміі, у пер'я ўбярзцца, гатоў i пад бораду даць, як ні ўгодзіш, ні ўнаровіш. Гр., Слуц.р. A тады ўжо трошкі ў сваё пер'я ўбярэцца, ужэ матку кідая, а ты тады ўжэ матка жыві як хочыш. Свяц., Бял. p. Пакуль яны (дзеці) трохі ўбяруцца ў пер'ё, колькі здароўя паложыш. Сав., Стаўб. p. У ПЕРШАЙ СТРЭЧЫ. Дваюрадньія (брат i сястра). Дупкоўская паехала ў Польшчу на месяц. У Полыичы ўвесь мацярын род: цёткі ўсе, сёстры, братэ ў першай стрэчы, пагосьціць там у іх. Жац., Стаўб. p. Бацьке родныя, а мы ў першай стрэчы, бацьке дваюрадныя, а мы ў другой стрэчы. Тамжа. ' У ПІРАГІ ЕЗДЗІЦБ (прыехаць, хадзіць, ісці i інш.). На перазовы. У нас нікого дома ні было, у пірагі езьдзілі ўсe.. Гор., Стаўб. p. I нас прасіў на піраге ў гэту нядзельку, бацьке маладой у пірагі прыедуць. Там жа. У нядзелю трэба йсьці на пірагі, сьвёкар i сьвякрова прыдуць. Сін., Нясв. p. Езьдзілі ш мы ў тыя піраге. Я, бацько й - Олясь едзьдзілі ў піраге у тыя Івацэвічы. Сав., Стаўб. p. У ПОЛЬЗУ ПАЙСЦІ. Гл. ПАЙСЦІ на (у) ПОЛЬЗУ. УПОПЕРАК ГОРЛА СТАЦЬ к а м у. Гл. СТАЦЬ УПОПЕРАК ГОРЛА к а м у. У ПРОЧКІ ПАЙСЦІ а д ка го. Гл. ІСЦІ (пайсці) У ПРОЧКІ ад к а го. У ПРЫМАКІ ЗАЙСЦІ д а к а го. Гл. ПАЙСЦІ (icці, прыстаць) У ПРЫМЫ да каго. У ПРЫМЫ ПРЫСТАЦЬ д а ка г о. Гл. ПАЙСЦІ (ісці, прыстаць) У ПРЫМЫ да каг о. У ПУК (у пукі, у стрэлкі, у цыбуры, у стоўп, у ствол, у стаўпаны, у цэбахі) ПАЙСЦІ. У ДУДКІ ПАГНАЦЬ што. 1. Пра такое развіццё агароднінных культур, пры якім двухгадовая расліна развіваецца, як аднагадовая: паяўляюцца ствол i кветкі. Горкая ў гэтым годзе радыса, сьпяклася, пашла ў пукі. Заб., Глыб. р. Цыбуля некая гаткая, у цыбуры пашла ўся. Сав., Стаўб. р. Салата яка, уся пашла у пукі. Во й радыса яка, уся ў пукі пашла. Я яе ўсю парву. Бял., Лаг. р. Гэты год уся наша цыбуля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пере, перя, перё, пўганя
5 👁
 ◀  / 321  ▶