Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
уразлівасцю ўспрымаць што, з павышанай адчувальнасцю ставіцца да чаго. На кухні дожыдаем мы батюшка (a діло было в ВсГлікі пост), а матушка готуе рыбу. Сковорода веліка-вёліка, а сала туды накідала цалу, як сказать, лужыну. I я собі взяла в голову; «Не пуйду болынэ ў споведь. Это ш попы обманшчыкі». Цер., Пш. р. Яго ледзьве выратавалі. Узяў сабе ў голаў — павешуся. А кап ты жыў быў да здароў, з-за гэтай кралі? Жац., Стаўб. р. У голаў сабе нешто возьмя, ні гаворыць цэлую раніцу, соваяцца с кутка ў куток i нічого ні кажа. «Hi перажывай, кажу яму, заплацім той штраф, абы здароўе было». Сав., Стаўб. р. . УЗЯЦЬ СЯБЕ У РУКІ. Устрымлівацца ад праяўлення пачуццяў, учынкаў, супакоіцца (пасля хвалявання). Прыходзіць наш камаНдзір атрада й кажыць: «Ты, МакаравІч, вазьмі сябе ў рукі,- Вайна есь вайна. Сын твой пагіп у баю». Слав., Тал. р. Віцік, Віцік, што гзто сь цібе будзя/га? Дзяцей ні глядзіш, матка апушчаная. Як твая жонка дерпіць, пераносіць гэто! Вазьмі сябе ў рукі, перастань дурака валяць. Гор., Стаўб. р. УЗЯЦЬ У ГОЛАУ. Гл. НАБРАЦЬ (узяць) У ГАЛАВУ (у голаў). УЗЯЦЬ У ПРЫМЫ к а г о. Гл. БРАЦЬ НА ПРЫМДКІ к а го. У ЗЯЦЯХ ЖЫЦЬ. НА ЗЯШ ПАЙСЦІ. Пайсді ў прымы, жыць у жончынай хаде (пра мужчыну). Сын у зіцях жыве, на зяці пашоў, цешчу любіць. Я кажу: «Выпішысь ты з мае хваміліі, хай цібе на жончынай гукаюць». Ліцв.,. Карм. р. У КАЛЯЮ УВАИСЦ1. Быць самастойным, незалежным, уЙець жыць; стаўшы на самастойны шлях; праяўляць незалежнасць, самастойнасць. Сын некій дурукуватый, хоць забі, ня слухаідь. Ужэ й біў i што ні рабіў, пака ў сваю каляю ні ўвойдзіць, нічого ні паможыць. Ляўк., Арш. p. У КІШЭНЮ ПАЛАЖЫЦЬ што. Прысвоіць (грошы), нажыдца. Ён жа ўвесь час чужым трудам жывець. Првдаў бацькаў лес, грошы ў кішэню палажыў, a потым сабе хату зрубіў, хату гэту пр-ьдаў, зноў грошы. Ляўк., Арш. p. У КОСЦІ УЕСЦІСЯ ка му. Гл. УЕСЦІСЯ У КОСЦІ к a м y. У КРОУ РАЗБІЦЦА за к а г о, за што. Аддаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апўшчаная, будзяіга
10 👁
 ◀  / 321  ▶