яш? Гор., Стаўб. р. Тодар жыве цяпер як чалавек. Харошую хату паставіў, добро зарабляя, хлопцы рабацяшчыя абудва. О, чалавек на старасьць за розум узяўся, а ўсё некалі лайдачыў. Ас., Стаўб. р. УЗЯЦЬ ДА СЭРЦА ш то. Гл. БРАЦЬ (узяць) (блізка) ДА СЭРЦА ш т о. УЗЯЦЬ ГРЭХ НА ДУШУ. Гл. БРАЦЬ (узяць) ГРЭХ НА ДУШУ. УЗЯЦЬ ЗА ГОРЛА к а го. Гл. БРАЦЬ (узяць) ЗА ГОРЛА к а г о. УЗЯЦЬ ЗА РАМУШКІ к а го. Рашуча ўздзейнічаючы на каго, прымушаць яго рабіць супраць сваёй волі. Каб я быў граматны, паліцыянты б мяне ўзялі за рамушкі, а як я ніграматны, дак я кажу: «Як вам ні стынна, панімаяця. Зь няграматнага чалавека які вам паліцікан! Чаго вы чэпіцеся. да мяне! Чаго вы хочаце?» I от так я адгаварыўся. Мік., Мядз. р. УЗЯЦЬ ЗА РУБЕЛЬ ДВАЦЦАЦЬ ка г о. Гл, ЗА РУБЕЛЬ ДВАЦЦАЦЬ КУПЩЬ (узяць) ка г о. УЗЯЦЬ ЗА ХІБ ка г о. Прыцягнуць да адказнасці, пакараць. Віціка за тую картофлю узялі за хіп, судзіць будуць. Гор., Стаўб. р. Як,жа я табе дам салому продаць калхозную! А тады цябе папутаюць, а мяне за хіб возьмуць: «Навошта даваў, навошта разбазарваў?» Сав., Стаўб. р. УЗЯЦЬ НА ЗУБ ш т о. БРАЦЬ (узяць) НА ЗУБ ш т о. УЗЯЦЬ НА КАНТ к а г о. Гл. БРАЦЬ (узяць) НА КАНТ каго. УЗЯЦЬ к а г о НА ПЕЧКУ. Жыць у падсуседзях, мець часовы вугал у чужой хаце. Наша хата цэлая асталася, а Ядвініна разьбіта, маці яе паранена, усё параскідано. Кругом гора столькі, жыць німа дзе, дак мы ўзялі яе зь дзецьмі на печку. Нацярпеліся мы зь ёю. У сел., Навагр. р. УЗЯЦЬ ПАД СВАЮ УЛАДУ ш т о. Атрымаць у сваё распараджэнне, мець права карыстацца чым, пашырыць свой уплыў на што. Відзіпі, яны дазналіся, што, значыць, вялікі даход рыбакам — гэтакае возера (Нарач)! I вот яны згаварыліся, што мы можам узяць пат сваю ўладу i возера, i рыбу, гэта ж вялікі даход гасударству. Мік., Мядз. р. УЗЯЦЬ САБЕ У ГАЛАВУ (у голаў). 3 глыбокай
4 👁