выпіўшы, ну ў жарку, i шчупіўся біцца ж жонкай, лець я адбараніла. Ляўк„ Арш. p. У ЖЫВАЦЕ САЛАУІ СПЯВАЮЦЬ. Хочацца есці. А я бо думаю, чаго гэто цэлы дзень варона лётала, каркала i ўсе ваду п'е з лужы. Адно ж яна мой абед уперла (ляжаў на возе). Залез я пад вое, ляжу ў цяньку, а ў жываце салаўі сьпяваюць. Гэдак ўзлаваўсо на варону, што хоць брашы на яе. Кул., Мядз. р. УЗВАЛІЦБ НА ПЛЕЧЫ ч ы е. Абцяжарваць чым (звычайна працай, справамі) каго. Выйдзе, бывала, дзяўчына маладая за старога, нелюбімага. Наплачыцца за свой век, нагаруецца, ба яго сям'я стараецца ўсё ўзваліць на яе плечы, усю чорную работу i цяшкую. Гран., Маладз. р. УЗВОДЗЩ Ь НАПРАСЛІНУ на ка г о. Нагаворваць на каго, даваць непраўдзівае паказанне. А што ж я скажу? Ня буду ж напрасьліну на чалавека ўзводзіць. Кажу, я сама падбіласа, старая, сілы німа, дзе ні павер: 'нясса, усюды узб'есса на якую тарчаку. Гр., Слуц. р. Чаго ён на цібе ўзводзіць напрасьліну? Ты ш тэш памагаў яму. I дрова вазіў, i торф перакладаў. А кажа, не, адзін усё раблю. Жац., Стаўб. р. УЗНГМАЦЬ ГАЛАВУ. Адчуўшы ўпэўненасць у сваіх сілах, пачынаць актыўна дзейнічаць. Што тады, сынок, у нас рабілася, страшна успомніць! Узьнялі голавы прахадзімцы ўсякія, гады недабітыя, гразіліся людзям чэсным. Сав., Стаўб. p. O, выраткі недабітыя! Як вужака тая круціцца! Hi дабілі'іх (фашыстаў) тады, цяпер галаву ўзьнімаюць. Ульян., Сен. p. У ЗУБ НЕ БРАЦЬ чаго. Гл. У РОТ (у зуб, у рукі) НЕ БРАЦЬ ч а г о. У ЗУБЫ ЗАХОДЗЩЬ. Баляць зубы {ад халоднага, гарачага, салодкага). Натта халодная вада, у зубы, мусіць, заходзіць. Пр., Стаўб. p. Наеўсё гарачай заціркі i адразу да вядра. Hi пі, кажу, у зубы зойдзя. Сав., Стаўб. p. Трэба йсьці да дакторкі, а то саўсім ні магу есьці гарачаго — заходзіць у зубы, хоць ты плач. Там жа. Нек рас налезла на печ i ўзяла некі цукерак, валяўсё на печы. То як зайшло ў зубы, ні ведала, што рабіць. Давай злазіць паласкаць рот. Гор., Стаўб. р. УЗЯЦЦА ЗА РОЗУМ. Адумацца, стаць разважным. Узяўся п ты, браце, за розум. Як цібе жонка ў хату пуская? П'яны, ні пабрыты мо зь месяц. Што ты сабе дума
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабілііх, пяны, сямя, узбесса
11 👁