Калі ж вы ў мяне вып'яце? Мы ш такі-та радня, наши бацькі дваюрадныя, а мы ў другой стрэчы. Сав., Стауб. р. Ты паехаў бы ў Стоўпцы да іх, яны ш нам сваяке, ты з Валодзям у другой стрэчы. Раней ні зналіся, бо далёко ж-ылі, клопаты былі, а ціпер можно. Гор., Стаўб. р. У ДУДКУ ПАГНАЦЬ што. Гл. У ПУК (у пукі, у стрэлкі, у дыбуры, у стоўп, у ствол, у стаўпаны, у цэбахі) ПАЙСЦІ. У ДУШУ (у горла) НЕ ЛЕЗЕ. Не хочацца есці, есці нехаця. Хочацца чаго-нібудзь смашнаго, кісьлінькаго, сало ні лезя ў душу. Жац., Стаўб. р. Маразэ страшныя. Куры зьляцелі, некія нівясёлыя, яда ні лезя ў горло. Як мароз асядзя, дак i куры весялейшыя: певянь сьпявая, нетто гамоняць кала дзвярэй, а гэто стаяць надутыя, яда ні лезя ў горло, сьвет ім ні міл. Сав., Стаўб. р. Люся мая нешто кволіцца, не ўстае. Дала ёй у лошко скварачку, то патузала-патузала i палажыла, у душу ні лезя. Што гэто ёй.зрабіласё, няйначай захварэло дзіця. Гор., Стаўб. р. Хлеп елі зь мякінай, i смашны быў... А цяпер i шатраваны i пітляваны, а ў душу ня лезя. Cie., Вал. р. У ДУШУ НЕ ПУСКАЕ. Не можа есці чаго (па хваробе ці іншай прычыне). Сьвіню як закалоў, так палянгвіцу атлупіў i рас атаслаў да дачкі ў Мінск, i другій рас атаслаў. Мяса есьць (дачка), а сала, каб дажа крошкі ні пупалася, у душу ня пускаець. Ляўк., Арш. p. У ДУШУ НЕ УБІЦЬ. Гл. У РОТ (у душу) НЕ УБЩЬ. У ДЫМІНУ НАШЦЦА. Гл. НАПІЦЦА У ДЬЩШ У. УЕСЦІСЯ У КОСЦІ к а м у. Незадав. Надзвычай надакучыць, апрыкрыць каму. Некалі пры Польшчы людзі баяліся саквастратараў (зборшчыкі падаткаў, ад лац. sequestrator). От уеліся яны ў косьці, хай бох укрывая i ратуя. Была ў міне кароўка, i тую апісалі, мусіла прадаць i падаткі аддаць. Ac., Стаўб. p. Да чаго мне гэтыя сьвіня ўеліся ў косьці, не ядуць, некія худыя парабіліся, як драчэ. Сав., Стаўб. p. I навощта, кап старая (улада) вярнулася. Ну яго к чортавай матары i цара, i царанят, уедіся яны мне ў косьці. Януш, 'Лаг. p. Уеласа ў косьці гэтая печ. Спаліш воз дроў i мерзьняш цэлы.дзень — печ вялізна, ні абагрэць, ашчэ й юшка не зачыняецца. Гр., Слуц. p. У ЖАРКУ. Пад чаркаю, выпіўшы. Раз на Акцябрскую (кастрычніцкія святы) выпіўшы быў, ну ня дужа
Дадатковыя словы
выпяце
7 👁