сваё жыццё, памерці за каго, за што. Мы от як пры Польшчы жылі, то няхай маё дзіця будзя найразумнейшае, раз у бацькі.няма ў кішані, у навуку ні пройдзе. A цяпер што? I адзяюць, i кормяць, i сьціпеньдзію плацяць, от як. Маладым, ііанімаяця, у кроў разьбіцца за гэту ўласьць. Праўды, праўды! Мік., Мядз. p. У КРУК САГНУЦЦА. Гл. САГНУЦЦА У КРУК. У КУКОЛЬНІКІ ХАДЗІЦЬ (прыходзіць). У час велікодных свят хадзіць ад хаты да хаты, спяваць велікодныя i розныя бытавыя песні (да гаспадара, да гаспадыні, да паненкі i інці.), атрымліваючы за гэта чырвоныя яйкі або іншыя падачкі. Некалі, як ашчэ малада была, на вяліг'дзянь у каго дзеўка есь у хаця ці хлопяц малады, дак к тым у кукольнікі прыходзілі, зьбіраліёа й пелі. Гр., Слуц. p. Цяпер ужэ й моды німа ў кукольнікі хадзіць, i песьні тыя пазабываліса. Там жа. УЛАЗІЦЬ У ДАУГІ. Гл. У ДАУГІ ЗАЛАЗІЦЬ (улазіць). У ЛАПУ ДАЦБ к.а м у. Гл. ДАЦЬ (сунуць) У РУКУ (у лапу) к а м у. У ЛАПУ СУНУЦЬ каму. Гл. ДАЦЬ (сунуць) У РУКУ (у лапу) к а м у. У ЛАСЦЫ (жыць) з к i м. Вельмі добра, душа ў душу, у згодзе. Жылі ў ласцы зь нявесткуй, унучкі бегалі. Бывала, у ягады схаджу, бігаць (бягуць) адна с карцом, другая с стаканом, трэцьцюй — у жменьку насыплю. Лщв., Карм. р. Мы с сваім суседам ні ў ласцы. Пр., Стаўб. р. Мы зь ею ні ў ласцы. Як маўчала, добра было, як сказала, цяпер ідзе мімадвара i голаў адварочвая. Гр., Слуц. p. У ЛУЖЫНУ СЕСЦІ. Гл. СЕСЦІ У ЛУЖЫНУ (У лужу). У ЛЫЖЦЫ ВАДЫ УТАПІЦЬ каго. Гл. УТАПІЦЬ У ЛЫЖЦЫ ВАДЫ.ка го. У ЛЮДЗІ ВЫБІЦЦА. Гл. ВЫИСЦ1 (выходзіць, выбівацца, выбіцца) У ЛЮДЗІ (у свет). У ЛЮДЗІ ВЫВЕСЦІ к а г о. Гл. ВЫВЕСЦІ У ЛЮДЗІ каг о. У ЛЮДЗІ ВЬШСЦІ. Гл. ВЫЙСЦІ (выхОдзіць, выбівацца, выбіцца) У ЛЮДЗІ (у свет). У МАГІЛУ ЗАГНАЦЬ каго. Гл. УВАГНАЦЬ (загнаць) У МАГІЛУ (у труну, утроб, у дамавіну) каг о. У МАГІЛУ УВАГНАЦЬ к.а г о. Гл. УВАГНАЦЬ (за18 Зак
Дадатковыя словы
вялігдзянь
9 👁