ТРУДНАЯ РАДА з кі м, з чым. Цяжкае становішча, непрыемная сітуацыя. 3 малой (дзяўчынкай) трудная рада: трэба скорынько весьці да доктара ў Стоўпцы, нетто раптам захварэла, гарыць як у агні, можа, запаленё. Гор., Стаўб. р. С хатаю трудная рада: i лесу трэба дастаць, i перавесьці яго, вытраляваць, а наняць работнікаў — гэто табе ні хаханькі, колькі ўсё будзя каштаваць. Тысячай ні ўмажасься. Сав., Стаўб. p. 3 гэтым плртам трудная рада: як яго будзя паставіць, ні ведаю. Кап ты прыехаў, другой дзело, людзі падышлі п i паставілі п. А бесь цябе ніхто ні пойдзя, у хату ні зацягняш. Там жа. ТРЫМАЦЬ (дзяржаць) чыю ЛІНІЮ. Упарта, наегойліва дабівацца чаго, адстойваць што, Як бы там ні было, но нам трэба пільнаваць сваю ўласьць, дзяржаць лінію савецкаю, Бяльм., Брасл. р. Брат ты мой, малаццы бальшавікі, яй богу, малаццы! Ніхто ні сьніў i ні гадаў, жаб такую жысь саздала людзям Савецкая ўлада. Таму маладзёжы нада пільнаваць сваю ўладу, служыць, уважаць, любіць яе, панімаяця, трымаць яе лінію. Мік., Мядз. р. Прыдзя, сядзіць i маўчыць. Калі што й папытаяш у яе, маўчыць, ні кажа, што кепско маці з бацькам жывуць.'Дзяржыць сваю лінію, хітрая, нябось, дзевачка, ні прагаворыцца. Жац., Стаўб. p. ТРЫМАЦЬ (дзяржаць) РУКУ чыю. Заступацца, быць на баку каго, адстойваць думку каго. Бачыш ты! Яны, здаецца, i ні бачацца, а як што касьнецца, то старты заўсюды трымая руку малочшага. Жац., Стаўб. р. «Эдзік трымая руку дзірэктара, ён ні хоча зь ім сварыцца».— «А нашто яму кепско зь ім жыць?» Гор., Стаўб. р. Цёця Рая не тваю руку будзе трымаць, не паддобрывайся. Бял., Лаг. р. На сабранё трэба схадзіць, можа прыдзяцца трымаць руку брыгадзіра, а то на яго ўсьселі, хочуць выжыць. Гор., Стаўб. р. Наша Ядзя піць ні можа, а там (на вяселлі) як намагліся, внпі да выпі, а Варусін зяць бачыць, што яна ні можа, кажа: «Я тваю руку, дзевачка, буду дзяржаць, пі, колькі можаш». А ім, ужо гэтым, каторыя застаўлялі яе піць, кажа: «Вы ні застаўляйця яе піць, яна маладая, можа першы рас у вялікай кампаніі. Кожны п'е, колькі можа». Мондры (разумны) чалавек, адразу відаць. Сав., Стаўб. р. ТРЫМАЦЬ (дзяргкаць) СЯБЕ У РУКАХ. Стрымліваць свае пачуцці, валодаць сабой, захоўваць вытрымку
10 👁