Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
Ты як будзяш там у гасьцях, то трымай сябе ў руках. Ведаю цібе— пачнещ там буяніць i выхваляцца. Хал., Стаўб. р. Сын у мяне слаўны, усё робіць сам. I цілівізір справіць, въдаправот справіць, i чулкі вымые, паштопае. Зарплату жонкі аддаець, ні п'ець. У яго кънпанп німа, дзяржыць сябе ў руках. Ульян., Сен. p. Гаспадар быў папаўса (асудзілі), але выпусьцілі. Выпусьцілі, дак дзяржы сябе ў руках, а ён аж лохне, каб выпіць. Гр., Слуц. p. ТРЬІМАЦЬ (дзяржаць) ЯЗЫК ЗА ЗУБАМГ. Незадав. Маўчаць, не гаварыць лішняга, быць асцярожным у выказваннях, не балбатаць. Ты калі й ведаяш што пра гэто (крадзеж), то маўчьі, трымай язык за зубамі, лепяй будзя для цібе. Хал., Стаўб. p. Бачылі, як вёз на ровары тую салядэру, i німа ж, кап трымалі язык за зубамі, не — такі данесьлі. А яго (кладаўшчыка) за гэто з работы скінулі. Сав., Стаўб. p. «Язык трымай за зубамі, калі ведаяш, што кветкі пакралі»,— гаварыла я ёй. А дзе ж яна ні скажа, трапло гэтаё! Там жа. I колькі я табе рас казоў, не ўмешвайся не ў сваю-справу, дзяржы язык за зубамі, не ўтыкайся, як сучка ў збан. Гран., Маладз. р. Ты вот што: як будзяш там у кампаніі сядзець, то не вылась, дзяржы язык за зубамі, кап потым ні было брытко. Жац., Стаўб. р. Мы вам многа намалолі, а вы ня ўсё пішыце, за зубамі дзяржыце. Ліцв., Карм. р. ТУДЫ к а м у I ДАРОГА. Непав. Taro i заслугоўвае хто, няма чаго шкадаваць каго. Усе ў вадзін голые крічаць: «Маладзец, Ляксей, маладзец! Туды яму (айчыму) й дарога, кату еткаму. Даўио яго трэба було так папаіць крывёй, каб ён знаў, як нішчасных жонак на тэй сьвет атпраўляць». Раб., Слаўгар. р. Забралі ў цюрму за крадзеш — туды яму й дарога, мо боляй ні будзя красьці. Гор., Стаўб. р. Гэдыкі свалачны чалавек быў, сколькі людзі ад яго плакалі, як ён апкрадаў людзей. Вот памёр — i туды яму й дарога, сабаку. Жац., Стаўб. р. ТУЛЯЦЦА ПА ЗАВУГОЛЛЮ. Гл. БЕГАЦЬ (туляцца) ПА ЗАВУГОЛЛЮ. ТУМАНЫ НАПУСЦЩЬ на к а г о. Гл. ТУМАНЫ ПУСКАЦЬ (напусціць) на ка г о. ТУМАНЫ ПУСКАЦЬ (напусціць) на каго. 1. Штосьці здалося, паказалася чалавеку ў яго ўяўленні (неверагоднае, нерэальнае). Адзін чалавек папіоў лес рэзаць на дзівятніка (рэлігійнае свята), i некія тумапэ напусь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

даўйо, зўбамг, пець
11 👁
 ◀  / 321  ▶