прадаць, а то карміць німа чым. Гор., Стаўб. p. Hy й сказаў, без цябе не ведалі. Пальцам у неба ткнуў. Раўч., Пух. p. ' ТО БОКАМ ТО СКОКАМ. Сяк-так, бязладна. Ат, от жа нек жывём, бы той казаў, то бокам то скокам. Я яшчэ пакрысе ў калхоз цягаюся, гаўяд (жывёлу) даглядаю, а Сахвея дома тупае. Ведамо, старое, от i возіцца як капа, пакуль не абернецца. Вяліч., Сал. р. ТОЕ-СЕЕ. Рознае што-небудзь, усё, што хочаш. Мікуціха прышла, пасядзелі трохі да пабалакалі пра сёя-тоя. Яна ўсё дудукая, а мне спаць захацелася, вочы зьліпаюцца, думаю, хай бы ты йшла дадому. Рос., Пруж. р. Ну, гаворым мы пра тое-сёе, дык я буду гаварыць: «Чаму ж не хвалісься, замуж жа выходзіш, людзі кажуць». Дык яна сьмяецца. Язн., Віл. р. Палажыла гарбузікаў, сыр, масла с кЦё, таго-сяго крыху, завязеш унучаняткам. Cae., Стаўб. р. ТОЙ СВЕТ. Замагільнае жыццё, як супрацьстаўленне зямному жыццю (паводле рэлігійных уяўленняў). Кажуць, рай на тым сьвеці. А чаго ж упіраюцца, ня хочуць на той сьвет? Ульян., Сен. р. Плачыць, плачыць маладзічка, а тады першае дзіця родзіць, аслабеіць, ніхто яе ні пашкадуіць, a ні яе палечуЦь — i памрэць. I колькі на той сьвет ішлі біс пары. Вар., Докиі. p. A ціпер i біз пупа хуваюць, i ніхто ні прышоў з таго сьвету, усе там. Свяц., Бял. p. I давай паробок хвалытыса, шчо я нэ тілько cyмэю дом поставыты за водну ныч, а шчэ сумэю до панського батька сходыты на той сьвіт. А пан обрадовавса, думае, шчо, як підэш, то з того сьвіту нэ прідэш назад. Аўсям., Стол. p. Заходять воны на той сьвіт, а там на панском батьку гный вэзуть. Вот паробок i кажэ: «Дай мні імэнное кольцо, шчо тобі сын клаў на той сьвіт». Там жа. ТОЛЬКІ ПЯТКІ (пяты) ЗАБЛІШЧАЛІ. Вельмі хутка (бегчы, уцякаць, імчацца i г. д.). Падняўся нядзьведзь ды ходу за ваўком, а заяц — у гушчар, у тайгу пыльняў (пабег), толькі пяткі заблішчэлі. Адзін кот застаўся ўплятаць вала. Арэш., Бяр. p. Мішка ўстаў i бягом на рэчку. Вот будзя рыбак, як вырасьце. Але ш скоранько пабег, толькі пяткі заблішчалі. Сав., Стаўб. p. 3 маткай агрызаўся, а як бацька замахнуўся, дык так уруліў, толькі пяты заблішчэлі. Слаб., Лаг. p. ТРОПУ ДАБІЦЦА. Гл. ДАБІЦЦА ТРОПУ
Дадатковыя словы
докйі
7 👁