Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
у ix i мука, у ix i салом a, i дрова, i брыкет — усё ў іх, j а тут адзін. Сэрцо разрываяцца, ня вытрымаць ат такой жызьні, а жывеш жа! Сав., Стаўб. р.. СЭРЦА РВАЦЬ. Модна хвалявацца, перажываць. Пагонім у кусты, а там балота, бдгна, лезуць у ваду (каровы). Пастануць, як палкі, а мце сэрца рві, стаяць на иным месьці, ні выгнаць. Ульян., Сен. р. А такі мальчак слаўны быў! Бульбу ганяў, скарадзіў,' сена касіў. Так мы наплакаліся каля таго мальчыка, так нам жалка было яго. А матка сэрца будзе рваць да веку, ні забудзіцца на яго. Там жа. СЭРЦА СПАЛЩЬ. Гл. СПАЛЩЬ СЭРЦА. СЯДЗЕЦЬ БЕЗ ДУХУ. Сцішыцца, сядзець ціха (ад сполаху, ж аху). Палез нехта на хату.. Мы папалохаліся, сядзім без духу. А нон, нідзе нікога. А тады шась-ціась — пашоў на двор. Пр., Стаўб. р. Як немцы наступалі, то нам страшно было. Бацько наш выкапаў вялікую йму кала саду, i мы ў тую яму. Сядзім без духу, а кругом страляніна: снарады рвуцца, i сьвішчуць пулі. А некіх людзей поўиаё жыто. Сав., Стаўб. р. СЯДЗЕЦЬ 3 ГЭТАГА. Быць занятым выключна адной справай, аддаваць ёй. усю ўвагу. Прышлі на хрэзьбіны, а там'усё гразноё дзецкаё, а на самой (гаспадыні) плаце гразнаё, карэлаё. Дзеці троё, але ты ш сядзіш з гэтаго, на работу (у калгас) ні ходзіш, трэба ш глядзець трохо. Сав., Стаўб. р. «Эдзік добры настаўнік стаў».— «А то дзіво што стаў. Ён жа пяць гот вучыўся ў Мінску, сядзіць з гэтаго, то й трэба, кап добро вучыў». Жщ-, Стаўб. р. . СЯДЗЕЦЬ КАМЕНЕМ. Зласл., незадав. 1. Перашкаджаць, дадзяваць каму. Саёдзін (лякарства) вып'ю, таблетка, як кабыла, былыпая, а тады ён мне сядзіць камінім пад грудзьмі, хоч плач. Ульян., Сен. р. 2. Сцішыцца, сядзець ціха, спакойна (пасля галасу, крыку). Звычайна ўжываецца як пагрозлівае патрабаванне да. дзяцей або дарослых, каб перасталі крычаць, галёкаць, гайсаць i інш. Сьціхні ты балбатаць, ідзі сяць камяням на кацапцы й сядзі. Сав., Стаўб. р. Ото дзеткі, дзе іх німа. Хату перавернуць дагары нагамі. Німа, кап пасьпявалі што ці- пачыталі якую ксёншку. Сяцьце камяням, каб i голасу вашаго я ні чула! Гор., Стаўб. р. Сталі піць. То ты ж як хазяін выпіў i сядзі камяням. Дак не. Сав., Стаўб. р. Вы (да дзяцей) калі прышлі гуляць, то сядзеця мне камяням
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпю, поўйаё, тамусё
5 👁
 ◀  / 321  ▶