каб я вас ні чула. Ас., Стаўб. р. Каменем сядзедь у мяне будзеш, няма чаго паласкаць чужыя 'агароды. Раўч., Пух. р. СЯДЗЕЦЬ КАРЧОМ. Гл. КАРЧОМ СЯДЗЕЦЬ. СЯДЗЕЦЬ НА ГАРБУ к а г о, ч ы i м. Гл. СЯДЗЕЦЬ НА КАРКУ (на гарбу) ка-го, ч ы i м. СЕСЦІ НА КАРАК (на карк) к а г о, ч ы й. СЯДЗЕЦЬ НА КАРКУ (на гарбу) на г о, чыі м. СЕСЦІ НА КАРАК- (на карк) к а г о, 'чый. Дакор., незадав. Знаходзіцца, быц'ь на ўтрыманні каго, стаць клопатам для каго, жыць на сродкі каго. Дзеці селі на карк, рады.няма. Давай i давай бацько грошы: тому на касьцюм, тому памажы кватэру выкупіць, тому — на туфлі. А на яду колькі йдзе! Сав., Стаўб. р.. Сяджу на сваёй печы адна-адным, бо ні хачу дзяцям на карк садзіцца, у іх сва:е сем'і. Там жа. У мяне чацьвёро дзяцей сядзіць на карку, а ты аднаго стаміўся выхоўваць. Што зь яго будзя, гэдакі распушчаны расьце. Ст. Св., Стаўб. р. Верка зрабілася — адны суставы. Іна цілят даглідая, а ён на печы ляжыць, прыдуркам зьдзелаўсь, прыкінуўся, ня робя, сядзіць на яе гарбу. Толька мучыць бабу. Шцв., Карм. р. Дзеці некія нілюцкія. Думаў, браток, што як вывучацца, то й мне памогудь. Але дзе там! Наровяць толькі, каб бацьку сесьці на карак. Кунц., Кл. р. А мні так обыдно, колы друга чортова баба кагэ, шо вона нычого нэ робыть да сэдыть на чоловіковом карку. А то, щчо за роботою нэма ны дня, ны ночы, воны нэ бачать. Мал., Стол. р. ' СЯДЗЕЦЬ НА КУРАХ. Выседжваць кураняты. Дзеткі, не зганеця там куру ў кутку, шарая такая, сядзіць на курах. Сав., Стаўб. р. Адразу заквахталі дзьве куры, то адну пасадзіла, хай сядзіць на курах, а другая таксами хоча сядзедь, але зганяю сь седала. Жац., Стаўб. р. СЯДЗЕЦЬ РОТ ЗАМАЗАУШЫ. Незадав. Маўчаць; не адважыцца сказаць слова. Ты на праўленьні ні сядзі рот замазаўшы, а скажы: «Народ ні зарабляіць, зачым нам ні налічаюць за падвярачываньня сена?» Ліцв., Карм. р. На што іншае, то ты мэт, а каб зрабіць добро ў хату, то но. Чаго ш ты сядзеў рот замазаўшы? Трэба ж было папрасіць шваг'ра, кап памох дастаць мацяр'ялу на вяранду. Ці гэта мне, старому, усё. трэба аднаму дбаць? Хал., Стаўб. р. СЯДЗЕЦЬ У ГРАЗІ. Асудж. Брудна, неахайна (у па
Дадатковыя словы
быць, мацярялу, семі, швагра
7 👁