у ясьлі ні здасьдь, а прывезла да маткі, тъкой гьраўкі ванючай. Ляўк., Арш. p. СУНУЦЬ У ЛАПУ к а м у. Гл. ДАЦЬ (сунуць) У РУКУ (у лапу) к а му. СУНУЦЬ У РУКУ к а м у. Гл. ДАЦЬ (сунуць) У РУКУ (у лапу) к а м у. ' СХАШЦЦА (ухапіцца, хватацца, трымацца) ЗА САЛОМІНКУ (за саломіну). Шукаючы ратунку, выйсця з цяжкага становішча, звярнуцца да апошняга сродку, хоць i гэты апошні ненадзейны. Эдзік хватаяцца за саломінку, ні ведая, што рабіць, у каго рады прасіць, такоё горо ў чалавека с хлопчыкам. Жац., Стаўб. р. От ён ўляцеў з гэтай машынай жыта. Няма апраўданьня, дак за ўсялякую саломінку трымаяцца, абы выйсьці зь бяды. Хал., Стаўб. р. Міша Г'оцкі рады за саломінку схапіцца, абы сесьці на трактар. Памагая брату, дзень у дзень ходзіць на работу. Зал., Стаўб. р. СЦІНАЦЬ КАРАЛЮ ГАЛОВЫ.. Высока касіць. Як будзяш касіць, левую руку падымай вышай, о так о. Тады каса будзе мінаць ўсе каменьні, будзеш, як у нас гаворадь, Сьцінаць каралю галовы. Бял., Лаг. р. СЫСЦІ У МАГІЛУ. Памерці. Што мая сястра Аньця мучылася, покуль сышла ў магілу, то й выказаць ні магу. Жац,, Стаўб. р. Люццы добрыя! Хіба ж гэта чалавек, хіба ж гэта сем'янін, што жонку ў яму, а сам на другую гляну! Колькі мая сястра папакутувала за ім, бес пары ў магілу сыйшла. Слаб., Лаг. р. Было у яе чатэры сына, i ўсе нігодныя. Hi слухалі яе, рабілі, што хацелі. А, ведамо, хворая, прымалася, крычала, бедная, i так памерла, сышла ў магілу, мая ты сястрычка дарагая. Сав., Стаўб. p. СЫЦЬ БРАЦЬ. Ад'есціся, паправіцца, патаўсцець. Мая нявестка многа сеіць бобу, паўагарода. A тады палавіну бобу, палавіну дабра (збожжа) завязець у пруд (млын), а тады сыць бяруць сьвіньні, сыцеюць. Ульян., Сен. p. СЭРЦА АБЛІВАЕЦЦА КРЫВЕЙ. ч ы ё, у к а г о. ДУША КРЫВЕЙ ЗАЛЯТАЕ ў Каго. Шкадав., жаласн., спачуван. Модна перажываць за лёс каго, смуткаваць, хвалявацца (з прычыны гора, няшчасця, бяды ў каго). У мяне сэрца абліваецца крывёй, калі пагляджу на гэтых маленькіх дзетачак. Як яны будудь жыць без мацяры? А памыць, а накарміць, ці той бацька ўправіцца ўсюдых
Дадатковыя словы
адесціся, гоцкі, семянін
10 👁