Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
нас, як вайна праходзіла, людзей-людзей — страх гля-' дзець, i адкуль яны браліся столькі. Жаў., Стаўб. p. СТРАЦЩЬ ЛАСКУ. Быць не ў пашане, не ў павазе ў каго. Юнь ты, Стасік, гаварыць абы-што, перастань нагаворваць на чалавека, бо дам, адразу страціш ласку. Гор., Стаўб. р. Нешто Нша ласку страціла да міне. То, бывало, ідзе, спыніцца, пагаворыць, калі i ў хату зойдзя, а то ўжо пройдзя —■ i ні чорнаго ні белаго. Сав., Стаўб. p. Эдзік ужо й ласку страціў да цібе, ні ходзіць, можау загневаўсё, што ты ні памох яму салому прывесьці. Жац., Стаўб. p. Вот маўчы, сядзі ўжо там у запячку, бо палучыш у міне, адразу ласку страціш, разумны вельмі людзей перадражніваць. Ac., Стаўб. p. СТРОІЦЬ КПІНЬІ (кепікі) з к а г о. Смяяцца, пакепліваць з каго. Хай сабе гуляюць (дзеці). Бегайця, толькі ні чапайця Лявоніхі, а то, ведаю, апступіця i будзяця зь яе кпіны строіць. Брытко, дзеткі, ні чапайця яе. Сав., Стаўб. p. Што мне быць у вас? Будзяця зь міне, старой, строідь кпіны ўвесь вечар, пайду лепш паляжу на печы. Веч., Стаўб. p. Ты кінь кепікі строіць! Сабірайся й едзь заўтро ў Mip, парасят купі. Ac., Стаўб. p. Вот будзяця тут кепікі строіць з малой (дзяўчынкі), ідзеця на двор гуляць, слонцо, пагода харошая. Cae., Стаўб. p. СТРЬІГЧЫ ВУІПАМІ. Прыслухоўвацца (звычайна пра каня). £ д у зь лесу, а ён (конь) знаравіўся i ні зь месца. Як укопаны! Стрыжэ вушамі, б'е капытамі, к.аб на яго халера. Ото намучыўся, пакуль дабраўся дадому. ЖацСтаўб. p. Узяў стаеньніка картофлі выворваць. Конь сыты, дагледжаны, піша, a ні йдзе. Толькі паглядвая скосо, стрыжэ вушамі. Хал., Стаўб. p. СТУЛІЦЬ ГУБЬІ. Асудж. Змоўкнуць, перастаць гаварыць (у час спрэчкі, гутаркі). Хваціць табе ўжо, стулі губы, бо разышлася, хоць вушы затыкай. Хал:, Стаўб. p. Сціхніця, цётка, стулеця губы, ні браў я вашаго малатка. Можа вашы дзеці куды зацягнулі, папытайцяся. Cae., Стаўб. p. Старая Антошча табе змоўчыць, orŭ! Губ ні стуліць датуль, пака ні набрэшацца, Жац., Стаўб. p. СТУПІЦЬ (уступіць) У СЛЕД ч ы й. Рабіць так, як хто іншы, пераймаць чые звычкі, манеры. Як ступіш у дзеда Васіля сьлет, будзяш, як бацька, гарэлку любіць. А як у дзеда Марціна сьлет, то пляшка хоць i на пашэве стаіць, ніколі ні возьмя. Гр., Слуц. p. I дъчка ў маткін сьлет уступіла. Запівае, бяспуствуе, дзяцёнък малый
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 321  ▶