Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
патрос барадою i пабег назад у лес. Харошы такі, у вачах i цяпер стаідь. Жыр., Слонім. p. Hi гады мае хадзіць па лесі. Як пасяджу, ўкленчыўшы, дак i дома ягаднік стаіць i стаіць, аш памацаю, перад вочмі стаіць. Пр., Стаўб. p. СТРАЛЯЦЬ BAPOH. Незадав. Быць разявакай, непаваротлівым, някемлівым (пра чалавека). Хай бы ш ты мне купіў тую хустку, хай бы ш была i ў міне. Страляў там варон кала магазіна, a людзі разабралі. Сав., Стаўб. p. Глядзі ш, далёка не адыхоцься ад дому да варон ні страляй. Адразу, як курыца саскочыць сь седала, шакармі яе, паглядзі, каб ізноў села' а то яйца астынуць. Я. Тур., Уш. р. Чаго ш ты там страляў варон? Трэба было хоць ячменю выпісаць, ведаяш жа, што нямашака чаго курам пасыпаць. Веч., Стаўб. р. Трэба было ні варон страляць (на кірмашы), а глядзець у два вокі, бо маглі п i самога ўкрасьці, некі разявакаваты. Зал., Вал. р. Я ні хачу зь Янкай ісьці (па ягады). Яна ходзіць па лесі, галёкая, страляя варон, а мне зьбірай. А дома кажуць, што мы ўдзьвёх сабіралі. Жац., Стаўб: p. СТРАЛЯЦЬ ВАЧЫМА. 1. Какетліва паглядаць на каго. Hi замеціш, цётка, як павыростаюць (дзеці). Вунь ваша Лёня ўжо страляя вачыма на хлопЦаў. Скоро й бапкай зробіцяся. Веч., Стаўб. р. 2. Кддаць кароткія, хуткія позіркі. Ты вот ні страляй вачыма па хаці, а сядь i раекажы, як там было на тым вяселі, мацяры ш.цікаво ведаць. Гал., Стаўб. р. Ты колькі страляяш вачымі, а зьбіраць ні ўмеяш. Ты памаленьку, ні сьпяшайся, паглядзі кала ёлачкі, падымі лапку, нагніся, то й знойдзяш (грыб). Жац., Стаўб. p. СТРАХ ГЛЯДЗЕЦЬ. Здзіўлен. 1. Вельмі вялікі, выклікае здзіўленне, захапленне, не такі, як звычайна. Сам асьцігнуў (прыбраў к рукам) пуць тую, дзьве каровы, страх глядзець, сытыя, дагледжаныя; кабанэ корміць, дзеці параспарэджвала (уладкавала), усе на грашах, жыто аддалі с трох гот (за трьі гады), дак яна гаспадыня. Сав., Стаўб. p. 2. Надта, надзвычай многа. Дзяцько много саломы зарабіў, завярнуў увесь пругмень, страх глядзець. I мне, праўда, возік прывёс. Там жа. У Mapyci ў гэтым году трускавак—-cfpax глядзець, не вывалача. Вот набярэ грошай. Гал., Стаўб. p. Закалоў падрат пару сьвіней, навярнуў сала, мяса — страх глядзець. Дзе ён яго зьесьць за зіму. Ас., Стаўб. р. Ішлі бежанцы тут у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 321  ▶