Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
СТАЯЦЬ ТАРОЙ (груддзю) за ка г о, з а што. Усімі сіламі заступацца, абараняць, адстойваць каго або што. Усе людзі тарой стаялі за тую жанчыну. Жыб., Дэятл. p. I сарганізаваліся, сталі грудзьдзю, yce як адзін выступаям: «Hi дадзём вам лавіць (рыбы) i ўсё. Мы так наважылі, не дадзёмся i ўсё». Мік., Мядз. p. Дружныя гэтыя Вінцуковыя хлопцы — тарой стаяЦь адзін за аднаго. Гал., Стаўб. p. Яна тарой стаіць за шваг'ра, ого! Радия ш, дзе ты бачыў, каб яна сказала што проціў яго. Сав., Стаўб. p. Каля Стоўпцаў нашы стаялі тарой, ні прапусьцілі фашыстаў праз Нёман. Гал., Стаўб. p. СТАЯЦЬ НА КВАТЭРЫ ў к а г о. Кватараваць, наймаць кватэру для пражывання. У нас фельчарыца ў Антосявых на кватэры стаяла, a ціпер вышла замуш, то ні ведаю, ці ест доктар у брыгадзІ ці не. Гор., Стаўб. p. Наш музыкант у Горках на' кватэры стаяў, а сам родам недзя с-пад Баранавіч. Сав., Стаўб. р. СТАЯЦЬ НА CBAIM. Быць прынцыиовым, упартым, настойваць на сваіх довадах, меркаваннях, прытрымлівацца сваёй думкі, адстойваць яе. Вот бачыш, малы, а ты яго ні пераспорыш. Стаіць на сваім — i ўсё. Ціпер дзеці разумный, ведаюць много. Сав., Стаўб. p. Вот які ў міне ўнучак нідобры: прынясі, кажу, Мішка, паленца дроў — ні хачу. Кажу, ні хадзі на рэчку, бо запэцькаясься, a ён стаіць на еваім, дзе ты яго ўтрымаяш. Ідзі, гуляй. Прыедзя папо, я раскажу пра ўсё. Там жа. СТАЯЦЬ (быць) НАЧЫКУ. Быць гатовым, напагатове'. Нашы цяпер стаяць начыку, гэто ні тоё, як раней, ні ведалі, што й рабіць, а немяц прэ. Гор., Стаўб. p. Дагаварыліся разам ехаць у Слуцак, а гэта ж раненька трэба ехаць. Зайшла я па яе (суседку), а яна стаіць начыку ўжэ, гатова. Кущ., Кл'. p, Іван быў ужо начыку, як я прышоў да яго, чакаў, рано ўстаў. Ас., Стаўб. p. СТАЯЦЬ У ВАЧАХ (перад вочмі). Добра, выразна ўяўляць сабе што, каго па гіамяці. Я вельмі люблю ў грыбэ хадзіць, але находзісься за дзень, то ўсю ноч стаяць у вачах, ні заснуць. Гор., Стаўб. р. Харошая капка ўматкі вашай, мне ў вачах стаіць, такая стракатая, ладная. Прыехаць маюцца мае ўнучкі с Полыпчы, напішу, кап прывезьлі мне такую капу. Сав., Стаўб. р. Я добра помню сваю маму, маленькая была. Во як надумаюсё, стаіць у вачах. Жац., Стаўб. р. Адзін рас, жнучы той лубін,*бачыла аленя. Вышаў зь лесу, пастаяў трохо. Рогі велькія
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

швагра
6 👁
 ◀  / 321  ▶