СТАЦЬ НА НОГІ. Гл. ПАДНЯЦЦА (стаць, паўстаць) НА НОГІ.
СТАЦЬ ПАСЯРОД ДАРОГІ каму. Гл. СТАЯЦЬ НА ДАРОЗЕ каму.
СТАЦЬ СЛУПАМ (калом). Балець, моцна забалець (пра пазваночнік, спіну, сярэдзіну). Сынок мой пашоў у ягады. Много назьбіраў тых ягат, кажа, много ест. Але прышоў і на канапку адразу: «Хай яны праваляцца, гэтыя ягады, спіна стала слупам». Сав., Стаўб. р. Жнеш, жнеш, бывало, потам абліваясься, сярэдзіна тая слупам станя, а ўсё робіш, бо трэба было рабіць. Там жа. Ішла Яніна з работы, прыпынілася кала весьнічак. Замарылася, кажа, ледзьвя йду. Цалюські дзянёчак буракі чысьцілі, рук ні чую, сьпіна калом стала. Гор., Стаўб. р. Я п сь сьвіньмі расправілася п, але картофяль паўнавато ў пограбі, хай паядуць. Тры чыгунэ пару адно картофяль. А трэба ж наладаваць гэтыя чыгунэ, вады прынесьці, дроў прынесьці — і ўсё самой. Сьпіна за дзень калом станя. Там жа.
СТАЦЬ УПОПЕРАК ГОРЛА каму. Не даваць спакою, перашкаджаць жыць каму. Аньцін кусок (кавалак зямлі) стаў яму ўпопярак горла, жыць ні даваў. Хацеў атсудзіць, але прышла Савецкаў уласьць, то й сьціх. Сав., Стаўб. р. Ён даўно ўпопярак горла стаў гэтым смаленскім (другая жонка і яе радня — са Смаленшчыны родам). Яны хацелі б, каб ён скарэй памёр, а яны прадалі п хату, збылі гаспадарку і паехалі б адгэтуль. Жац., Стаўб. р. Скупыя людзі гэтыя Ахрэмавы. Яна й зяця вытурыла б с хаты, каб можно было, бо ён даўно ім стаіць упопярак горла. Хал., Стаўб. р.
СТАЯЦЬ АДНОЙ НАГОЙ У МАГІЛЕ. Дажываць сваё жыццё, быць блізкім да смерці (пра старога або вельмі хворага чалавека). Што тут ужэ пра маладых казаць, калі вунь стары, які адной нагою ў магіля ўжэ, ды й то на жанок яшчэ паглядая. Кав., Старадар. р. Гэта ш Толя Тарэсін адною нагою у магіля, разьбіўса. Мабыць, у Мінск забяруць. Верталёт на Замку (назва урочышча) сеў. Ляцеў учора на матацыкле, разьбіў усю голаў і чэрап, ледзь жыве. Эта ш трэба так ляцець! Гр., Слуц. р. Пеньсія — пасьленьняя ступень жызьні чалавека. Кап пеньсію здароваму давалі, гэта дзела было п, а то што адна нага на гэтум сьвеця, а другой — у магіля стаіць, то пра пеньсію і пытаць ні трэба. Бяр., Дзярж. р.
87 👁