жыя былі, як зрабіласё мне нідобро, падвярнула пад грудзі. Ото мучылася. Добро, што сарвало. Хал., Стаўб. p. СТАІЦЬ ЯК СЛУП (як пень). Незадав., непаш. Hepyхома i доўг.а стаяць. Увойдзя ў клуп i стаіць як слуп. Hi яна да кога, ні хто да яе, ведамо, брыткая. Веч., Стаўб. p. Увойдзя ў хату, кажу: «Садзіся, Міхал». Не, ні сядзя, етаіць як пень. Cae., Стаўб. p. СТАЛА НА ПАГОДЗЕ. Распагодзілася. Надаелі туман да мгла, скарэй бы стала на пагодзе. Гр., Слуц. р. На том тыдні, можа, станя на пагодзі, то камбайны пойдуць у полё. Сав., Стаўб. р. Прыеду да вас, як трохі станя на пагодзі, а то ж, бачыщ, с хаты ні вылясьці, колькі сьнегу намяло. I ўсё мяце й мяде, сьвету ні відаць. Там жа. Трэба, сынок, нек дроў i торфу прывесьці, покуль стаіць на пагодзі, а то настаня сьлякаць, макрыни, i ты ш паедзяш. Ас., Стаўб. р. СТАНАВІЦЦА ДУБАКА. Пярэчыць, супраціўляцца. Іншыя бацьке становяцца дубака, кап сын малады ні жаніўсё, а майму дзевяру ні апходзіць. Юзаф нешто: «Папо, жаніцца буду». «Жаніся, шчэ кабанчык у хляве ест». Hi прымаяцца, хочаш — жаніся, ён вяселё зробіць, бачыш, i ні кепскаё. Cae., Стаўб. р. СТАРАЯ ПЕСНЯ (песенька). Штосьці вельмі добра знаёмае, вядомае. Ну, брат, гэта старая песьня. Ен даўно выпівая. Колькі раз біў яе (жонку), а яна з дому сыходзіла, бедная, але маўчала, кап суседзі ні ведалі. Гор., Стаўб. р. Зноў старая песенька. Кажды рас кажу: «Усталі, то, трэба памыцца, адзецца, прычасацца, а тагды за стол лесьці». А то як папало. 1ра памылася, а малыя стараюцца, кап не. Ідзеця мыцца, скорынько! Сав., Стаўб. р. СТАЯЦЬ НА ДАРОЗЕ к а м у. СТАЦЬ ПАСЯРОД ДАРОГІ к а м у. Перашкаджаць, быць перашкодай каму. Я б зрабіў бы саўсім ні так, каб брат мне ні стаяў на дарозі: спрадаў бы ўеё — i на цаліну, нечаго гора ні меў бы з гэтымі вугламі. Гор., Стаўб. p. Коля табе заўсюды стаіць на дарозі. Летась ты ні мох паехаць i цяперачы з-за яго дома сядзі. Веч., Стаўб.- p. Мы дык нейк усе прывыклі, што Марютка с Хвецькъм усё удваіх ды удваіх, дык i ня думалі пра нешта другое, як пра тое, што яны пажэнюцда. Хіба можа толькі бацька ягоный станіць пасярёд дарогі, бо Мзрютка бедная была, такая, як i ўсе мы. M. Каш., Г ар. р
Дадатковыя словы
макрынй
5 👁