СПАЦЬ як ПШАНІЦУ ПРАДАУШЫ (прадаў)„ Спаць модным сном, добра спаць. Прыехаў Юзік уночы, здарожыўся, то сьпіць як пшаніцу прадаўшы. Гор., Стаўб. p. Сьпіць наш дзяцько як пшаніцу прадаўшы. Сав., Стаўб. p. Ляжала ў больніцы. Дак, йядома ш, во дзень на дзень усё колюць уколы гэтыя, да балючыя, як зьмяя. Но й намучылася. Як ушпіліць, дак цэлы дзень ныя тоя месца, ніяк ні праходзіць. Да на сон гэта, кажуць (уколы). Дак я кажу: «Я й так сплю як пшаніцу прадаўшы, ня давайця мне на сон». Хал., Стаўб. р. Мае госьці прыехалі позно, доўго гаманілі ўночы, а зарас сьпяць якпшаніцу прадалі. Гор., Стаўб. p. СПУСЦЩЬ 3 ГІАМЯЦІ. Забыцца. «Ня ведаяш, ці здала Сямёнаўна кабана?» — «Ня ведаю. Спусьділа с памяці, ні папыталася». Сав., Стаўб. р. СПУСЦЩЬ ШКУРУ к а м у,- Гл. ШКУРУ СПУСЦЩЬ (счарніць) к а м у. СПРАКУ-ВЕКУ. Спрадвеку. Як засведчыла людская памядь. Атабралі пад баню сядзібу, а мне за чатыры кілометры сяДзібу (соткі) далі. Атам спраку-веку ні гнояна. Л'щв., Карм. р. ССАЦЬ КРОУ ч ы ю. Асудж. Эксплуатаваць, прыгая4 таць, мучыць каго, медь карысць ад чужой працы. Дай ты рады, сусетка, помніш хібо, як жылосё? Дзе пасьвіць было кароўку, дзе пасеяць які загон, калі курыцу трэба было навязвадь! А яны (асаднікі) вунь колькі зямлі мелі, а -зямля ж была! Ссалі кроў нашу гэтыя твае добрыя асаднікі. Ого, хай карова ўскочыць куды\ Сав.,. Стаўб. р. Яго бацькі, помню, ссалі кроў з мужыкоў: i аралі, i жалі, i маладілі. Усё адраблялі ім мужыкі. Жац., Стаўб. p. СТАВІЦЬ КРЫЖ на ка г о, на што. Гл. ПАСТАВІЦЬ (ставіць) КРЬІЖ на к а г о, на што. СТАІЦЬ ПАД ГРУДЗЬМІ. ПАДВАРОЧВАЕ ПАД ГРУДЗІ. Нудзіць. Зьела бурачкоў трошкі, то нешто стаіць пад грудзьмі цэлы дзень, пячайка пячэ. Пайду соды вып'ю, можа перастаня. Сав., Стаўб. p. Наелася гэтай зялепухі (няспелых яблык), нідобро ётало, доўго стаяло пад грудзьмі, а потым вырвало. Там жа. Нявестка мая захварэла на пячонку. Што ня зьесьць, нудзіць, падварочвая'пад грудзі. Там жа. Я як нараблюся, як панагінаюся, то пячайка — ні вытрымаць, стаіць пад грудзьмі цэлы дзень. I нічого ні памагая. Гор., Стаўб. p. На радзінах я папробавала некіх там канцэрваў, а яны, мусіць, нясьве
Дадатковыя словы
выпю, кажўць, лщв, падварочваяпад
44 👁