курэй поўны двор, усібдых лезуць, a даваць німа чаго (есці), спаліла сэрцо адно зь імі. Сав., Стаўб. p. Спаліш сэрдо, з гэтым чалавекам жывучы,— того ні есьць, того ні хачу. Сьпяку верашчакі — такая смашная! — a ён i ні гляня. Там жа. СПАСУ (спасения) НЯМА (нет). Не знаходзіць выйсця ca становішча, няма ратунку ад каго. Мышы ядуць бульбу, спасу німа. Нада ўзяць у Сяргея мышалоўку. Бял., Лаг. p. Унадзіўся Лявонаў кот па нашы кураняты, няма спасу. Пан., Нясв. p. Жані гаўяд у гала, там хоць авадоў не гэтак, спасу няма ад заядзі. Абы раса апсохла, ужэ й звоняць, як шылам скаціну ніжуць. От носікі! Вяліч., Сал. р. Пашоў ядлоўцу насек, вылажыў на тары i зьвёў мышы гэдак. А то, казаў, спасеньня німа ад мышэй. Пр., Стаўб. р. Пасеяла пад дзеравам цімафеяўкі, а то нічого ні расьце, дак напалі ве.раб'е, спасу німа, лець выхавала. Сав., Стаўб. р. А бывало, за мухамі спасу ні было; Тал жа. Дак ужо потым перасталі (уколы даваць), а то спасу ні было. Да балючыя! Горай баляць, чым тыя рабрыны, што ўламала. Ат., Стауб. р. Первым годъм, як мы зайшлі сюды (мы нідаўна на етай усадзьбі), дваццаць курэй як выпусьцюць (суседзі), зложаць пожню ўсю чыста, як выдуць, белым;бела тут усё. Пазьядуць ўсё на сьвеці: i бурачкі, i капусту,— нет спасу. Ці паверыце, судзілісі зъ курэй. Ляўк., Арш. р. СПАСЦІ 3 ЦЕЛА. Схуднець, мець благі выгляд. Цётка Яніна нідамагая. Учоро дзяцько вазіў да доктара. Спала сь цела, адны вочы блішчаць. Сав., Стауб. р. Ірка гэтая, што даяркай робіць, зарабляя добро, але худая, спала сь цела. Ведамо, i дзень i ноч на фермі. Там жа. Што гэто ты нешто сь цела спала? Можа хварэяш? Гор., Стауб. р. Аньця пасьля хваробы худая, адны косьці. Так спала сь цела, што ні пазнаць кабеты, а была ш такая поўная. Ас., Старб. р. СПАЦЬ У ШАПКУ. Асудж. Бяздзейнічаць, не праяўляць руплівасці, быць абыякавым да чаго, калі трэба неадкладна дзейнічаць. Яно ня толькі цяпер, але i скрось так было: хто ня спаў ў шапку, та меў, а хто любіў паспаць у шапку, то гэтак ён i меў. Кажуць жа, пад ляжачы камень сама i вада не цячэ. Гр., Слуц. р. Уставай, не ляжы! Чаго ты сьпіш у шапку?! Юзаф Г'оцкі онь ужо ў Стоўпцы зьезьдзіў, камбікорм прывёс, а ты ні дбаяш. Сав., Стаўб. p
Дадатковыя словы
гоцкі, рабе
12 👁