Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
Ты, каЖыць, усюды ўлезіш, дзе цябе не клічуць, усюды нос уткнеш. Сваіх дзяцей глядзі, а чужых ні вучы». Язн., Віл. р. СОВЕСЦЬ ЗАГАВАРЫЛА ў.к а. г о. Стала сорамна каму, Гляньця, маладзічкі. Духавая музыка йграла (у клубе на дзень 25-годдзя вызвалення Кармяншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў), бялеты прыглашалі, буквы залатыя на бялетах. Далі ўсім бялеты, а нам-няма. Я пышла к пратсідацілю. «Вы напасьли прыдзщя».— «А чаго напасьля? Мужык забіты, за Савецкую ўласьць пагіб, а мяне ў клуб ні прыглашаюць». А тагды совесьць зыгыварыла: «Зайдзіця, Новікава». Ліцв., Карм. р. Да ў яго совясьдь ні загаворЫць, ні спадзявайся. Гэто такі чалавек, абы яму добро было. А калі ты там што хочаш, то ні паспачувая, ні паможа, не. Гор.,' Стаўб. р. СПАГАНЯЦЬ ПАНСТВА. Непав., недобразыч. Пераймаць дрэнныя прывычкі, быць фанабэрыой'ым, ставіць сябе высока, як калісьці паны. Ідзе па вуліцы i ні здароўкаяцца, спаганяя панство, дурань. Але й я шапкі ні зьніму перад ім, ціпер yce роўныя. Сав., Стаўб. p. Няма чаго, кажу, спаганяць панство, бярыся за плух i пераары соткі, рукі ні адваляцца. Жац., Стаўб. p. Сваячка панство спаганяя, за багацтво яе раней насілі на руках, i цяпер найлепшая, умея падысьці. Сав., Стаўб. p. Папрыягджалі зь Мінска, сьпяць доўго. А я кажу: «Хваціць спаганяць панство, ідзеця вунь картофлю кападь». Там жа. СПАГНАЦЬ (сарваць) ЗЛОСЦЬ на к i м. Будучи злосным, раз'ятраным, насварыцца, набіць каго невінаватага. Прышоў з работы, як хмара, маўчыць, a вечарам давай прыставаць да міне, сварыцда. Сарваў злосьць на мне. Сав., Стаўб. p. Чаго ты на япруку злосьць спаганяяш?,Шма чаго яго біць, ён нівінаваты. Там жа. Раззлавалася я сягоньні на Яніну — гэто ш трэба так зрабіць (не прынесла своечасова пілу) — i на япруку т— бедны папаўсё пад рукі — спагнала злосьдь. Там жа. СПАЛЩЬ СЭРЦА. Быць узбуджаным, узрушаным, стаміцца маральна, адны хваляванні (медь) п р а з к аг о. А Маня разьвярнула велькаго япрука, кішкі тонкія, а парэзала' кілбаснаё мясо i шынку на кілбасы, дагледзяць усё трэба, прыбраць. Казала, задушылася ад работы, сэрцо спагліла. Сав., Стаўб. р. Спаліш сэрцо з гэтым хлопцам, ані ні слухая. Гор., Стаўб. р. Напускала
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

напасьлй, разятраным, фанабэрыойым
9 👁
 ◀  / 321  ▶