СМЕШКІ СТРОІЦЬ з к а г о. Смяяцца, пакепліваць з каго. От з гэтаго старого ўсе найг'раваюцца, сьмешкі строяць. А яму ш усяго хочацца: i пачуць, i ўведаць, нічого ш ні зьмяніласё, толькі сілы німа. Сав., Стаўб. p. Надо ж чоловіку расказаты, растолковаты, а в тому райфу, як i ў нас, сыдять, шчо нэ схочуць i гувурыты, сьмішкы строять. Скажэ: «Іды, іды, я тэбе позву». Г сэгодня зовуть, одно сьмішкы строять. Бот., ТЛн. р. СМЯЕЦЦА ЛУГА ЛАД БЭЛЬКАЮ. Дакор. Як папярэджанне'чалавеку, які губляе кантроль за сваімі паводзінамі, заслугоўвае пакарання. Нявестка мая крыклівая-крыклівая, ні пра што збэсьціць, а то i скажа: «От, ня здохняш!» Я ўжо й бацьку ейнаму казала, а бацька кажа: «I матка яе такая! А яшчэ загневаецца, ляжа на. печы, ня есьць». А бацька харошы, разумны чалавск. Паходзіць, паходзіць i будзе казаць. «Ляг'оСя, Ляг'ося (Ляг'ося сваху зваць), сьмяецца пуга пад бэлькаю». Зял., Мядз. р. СОВАЦЬ (усунуць, садзіць, усадзіць, уткнуць) НОС ку ды, у што. ДОУГІ НОС у ка г о. Асудж. Умешвацца не ў свае справы, празмерна цікавіцца чым, нетактоўна праяўляць цікавасць да чужых спраў. Такія памоўзьлівыя дзеці, дзе іх німа! Усюдых ўсунуць свой нос, усё ж ведаць трэба. Жац., Стаўб. p. Ты ні сунь нос ні ў сваё дзело, а то стары будзяш, калі ўсе будзяш ведаць. r Ст. Св,, Стаўб. p. Ужо ўсунула свой нос, напэцкала ў шафі, што ні разьбярэсься, дзе што. Сав., Стаўб. p. Старая плахея сталі, капрызныя, усюдых насы суём, маладым ні паччыняімся, любім што сказаць, ні змоўчым. Ульян., Сен. p. Пачакай, бес цябе разьбяруцца, ні садзі свой нос, куды ні сьлет. Ас., Стаўб. p. Нос доўгі ў цібе, бачу, лезяш, куды цібе ні просядь.Дал., Стаўб. p. Барыс паляцеў ж жалезам, б'юцца, бой настаяшчы. Адам хай хаця ні суня носа, бо ўваляць. Пр., Стаўб. p. Вот такі лядачы, дзе яго німа, усюды ўсадзіць свой нос, вынюхая. Жац., Стаўб. p. Ірка то ні вельмо хацела ехаць да сьвякрові, кажа: «Такая малютка (сыну тры тыдні), цяшко ехаць зь ім', а яшчэ кожны нос усуня, глядзець будзя, ці-хар'оШы. Hi хацела ехаць, ну, але ш трэба». Хал., Стаўб. p. k гэта во, каторую ён Марэяй зваў, яго жонка, але кінала яго. Казала, такей жміндала, ва ўсе ўнікаець, усюдах нос уваткнець. Пастаўлю цугунок варыцца, палядзіць, праверыць. Ляўк., Арш. p. Рыгор тады крычаў на міне
Дадатковыя словы
бюцца, лягося, найграваюцца, папярэджаннечалавеку
3 👁