з Максімам покрысі спорыць, як йеўні. A мужыкі стоят, рагочут i подбухторвают іх. Myp., Пруж. p. СЛОВАМ АБАЗВАЦЦА (перакінуцца) з кім. Загаварыць з-кім, першым пачаць гаворку пасля сваркі. Суседзі як суседзі, але кап хто прышоў, пасядзеў — усё ім часу бракуе i словам -абазвацца німа c кім. Сав., Стаўб. p. На полі ў баразьне разам былі, бліско, але i словам ні абазвалася да міне. Так угневалася. Шаш., Стаўб. p. Пашла апсыпаць памідоры, падышла Вера Іванаўна, словам перакінуліся, гаварыла, што Віця прыехаў зь Мінска. Сав., Стаўб. p. СЛОВА (пранікам) НЕ ВЫБІЦЬ з ка г о. Негаваркі, дзікаваты, неразгаворлівы хто (пра нелюдзя, сугнея). За якія грахі доў бог мне гэткага мармоля?! Ад яго й слова пранікам не выб'еш. Нічога ні расстараіцца, ні дабудзе. Сядзіць толькі, як клоп, на печы. Суд., Вал. p. Некалі Пятроўскі прыйдзя на вячоркі І сядзіць, слова зн яго ні выб'яш, сядзіць i маўчыць. ЖиЦ., Стаўб. p. ' СЛОВА НЕ ПУСКАЦЬ. Не абазвацца, слова не прамовіць да каго. Жывуць абы-як, пашло на задзёр у іх.Былі пасварыліса, дак Шура тыдзянь слова ні пускала: устаня, перакусіць што і на работу. I гэтак цэлу нядзелю! Гр., Слуц. p. Яна яшчэ сёньня й слова ні пускала, ні ведаю, што заўтра будзя. Там жа. СЛОВА ПО' СЛАВУ. Гл. СЛОВА ЗА СЛОВА. СЛОВА УСТАВЩЬ. Гл. УСТАВЩЬ СЛОВА. СЛУПАМ СТАЦЬ. Гл. СТАЦЬ СЛУПАМ (калом). СЛЯЗА СЛЯЗУ ПАДПІРАЕ. Горна, крыўдна, хочацца заплакаць. БрыгадзІрка, мусіць, пасварыўшыся зь ім (мужам), сьляза сьлязу патпірая, нека сярдзітаў. Пр., Стаўб. р. СЛЯПЩАЮ (сляпцом, асою) ЛЕЗЦІ (у вочы). Незадав. Назойліва дакучаць Каму (дамаганнямі* просьбам!, пытаннямі i г. д.). Не дай бох зь ёю сустракацца. Колькі ўжэ гавару, што пакуль няма грошай, аш сьляпіцаю ў вочы лезе, дай i дай. Кущ., Кл. р. А цяпер дзеці нічога не баяцца. Дзе які трактар, дзе якая машына, лезуць сьляпцом, ні баяцца.Сав., Стаўб. р. Адзінаццаць ноньцИ дзеці на каштан лезуць, то жукі, то цьвет абіваюць. Hi абагнацца ат чужых дзяцей, сьляпіцаю лезуць. Гр., Слуц. р. Нельга атчапіцца ад яе, асою лезе ў вочы. Міл., Мает. р. СМАГУ ПРАГНАЦЬ. Гл. ПРАГНАЦЬ СМАГУ
Дадатковыя словы
выбеш, выбяш, жйц
7 👁