Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ні плюнь, ні кашляні. Бял., Лаг. p. Эдзік ні самастаяцяльны. Што Сьцяпанавіч, то й ён. Скача пад яго дутку, а для того гэто нябось добро. Гор., Стаўб. p. СКАЛІЦЬ ЗУБЫ. Смяяцца, насміхацца з каго. Вечарам на схотку сабраліся ў Піліпкавай хаді, yce прышлі — i маладыя i старыя прывалакліся. Сядзім, зубы скалім. Слав., Талач. p. Дзеўкі й маладыя, й вучоныя там таргуюць, a ў магазін ні ўлесьці; сядзяць дый зубы скаляць, у павуценні заблытацца можна* бы ў балоці. Бял., Лаг. p. Хваціць, дзеткі, скаліць зубы, німожно нанач много сьмяяцца, кладзецяся спадь. Жац., Стаўб. p. Што ні скажы ёй — скаліць зубы. Сав., Стаўб. p. Сабяруцца там дзяўчата, хлопцы, скаляць зубы цэлы вечар. Там жа. СКАПЫТАВАЦЬ НА ЗЕМЛЮ ЧОРНУЮ каг о. Незадав. Прыніжаць, зневажаць, чарніць. Наш дырэктар ліхі-ліхі. Ен i слухаць ні хоча, што ты чаго ні можаш. Заікніся толькі, што ні хочаш ці ня можаш, скапытуе на землю- чорную. Слаб., Лаг. p. СКЛАДАНКУ СКЛАДАЦЬ. Рабіць складчыну. Назаўтра ставяць закуску тыя, у каго хрэзьбіны, а тады госьці складанку складаюць. Хож., Маладз. р. СКОСА ПАЗІРАЦЬ н а ка г о. Гл. ГЛЯДЗЕЦЬ (паглядзець, паглядаць, пазіраць) КОСА (скоса, бокам, рубам) на к а г о. СКУРЧЫЦЦА У ТРЫ ПАГГБЕЛІ. Гл. У ТРЫ ПАГІБЕЛІ СКУРЧЫЦЦА (сагнуцца). СЛАЦЦА ЛІСТОМ п е р ад кім. Гл.. ЛІСТОМ СЛАЦЦА п е р ад кім. СЛОВА ЗАКШУЦЬ з а к а г о. Гл. ЗАКШУЦЬ СЛОВА за к а г о. СЛОВА ЗА СЛОВА. Паступова, мала-памалу (разгаварыцца, паспрачацца). Каля студні прастаяла, от, слова за слова, i не ў галаве, што дзіця ў хаці адно. Сав., Стаўб. р. Заходзім у хату (а каля тае хаты два йзрубы). Ну, вядома, людзі мы незнаёмыя, трэба ш пра нешта гаварыць. Ну мы й пытаемся: «Можа чалавек у хату нада? Ці можа хата прадаецца?» — «Прадаецца». Ну й слова по славу, тут ужо нек запрасілі нас сесьці, нек i чарка на стале з'явілася. Даўг., Віл. р. Нек на гаражы дак возьмя й брахне, слова за слова, й кажа: «Як кралі да дзялілі папалам, дак добро было, а цяпер мне аднаму аддувацца». Сав., Стаўб. р. Слова за слова, i пачалі яны 16 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявілася
7 👁
 ◀  / 321  ▶