Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
лісіца i ўсе індыкі перацягала. Німа ні пер'я, ні мяса, ні грошай. Сав., Стаўб. p. СЕУ КАМЕНЬ НА СЭРЦА к а м у. Гл. КАМЕНЬ НА СЭРЦЫ (на душы) ў к а го. СЕУ НА ЗАКАЛЕЦ (хлеб, торт, пернік). Асела цеста на ніжнюю скарынку, у выніку — сырое нявыпечанае месца ў гатовым печыве. Хлеб ні ўдаўса, ацесьлівы. Печ ні напаляна добра, хлеб нідапёкса, сеў на закаляц. Трух., Кап. р. Хлеп рэткі быў, сеў на закаляц — рэткаё цесто, дак сеў на закаляц. От торт пячэш ці які пёрнік i цесто раткаво, то абізацельно сядзе на закаляц. Сав., Стаўб. р. Сі в Ая ЖЫЗНЯ ў к а го. Цяжкае, бязрадаснае жыццё, гора,* бяда ў сям'і. У Высоцкаго сівая жызьня: жонка ў бальніцы ляжыць, матка ў Стася жыве, а гэты чалавек сам i варыць, сам i сьвіней корміць, i ў калхос хочацца схадзіць. Сівая жызьня, хай бох крыя. Сав., Стаўб. p. Купіў цялушку, дзяржаў-дзяржаў — прадаў, япрука добраго ўкарміў, a дзяцей німа. Hi ведае, куды грошы дзець. Тожа сівая жызьня чалавека на старасьць без дзяцей. Там жа. СКАБЫ ДЫ СКУРА ў ка г о. РЭБРЫ I СКУРА ў ка г о. Вельмі худы, схуднелы хто. Байдаравы сытыя сабакі парабіліся. Былі скабы ды скура, худыя, кап скуpy зьняў, скабы рассыплюцца, а гэта- сытыя парабіліся. Вял., Лаг. p. Лагодзічаў Сашка такі благі, рэбры i скура. Сав., Стаўб. p. Худы зрабіўся, рэбры i скура. Яшчэ ш ні прыехаў, лечыцца недзя на курорці. Там жа. I немач іх ведая, чаг.о яны такія худыя (свінні). Кармлю ж добро, вот некія ражнэ, рэбры i шкура. Там жа. СКАКАЦЬ ПА АДНОЙ ДОШЧАЧЦЫ. Падпарадкоўвацца ў жыцці чужым указаниям, распараджэнням, не быць самастойным. Я сам сабе жыву, як захачу. А каб збыў хату, паехаў да сына, прышлося п скакаць па адной дошчаццы. Дзяцшы хлеб горкі. Вял., Лаг. р. Маладым дагадзіць трэба, а я ні люблю скакаць па адной дошчацца. От, прывезла машыну дроў, дзьве тоне торфу, буду паліць памаленьку дай сядзець карчом на сваёй печы. Сама сабе буду жыць. Гр., Слуц. р. СКАКАЦЬ ПАД чыю ДУДКУ. Страціць самастойнасць, трапіць пад ўплыў каго; адстойваць погляды, думкі не свае, а каго іншага. Як свой кут маю, дак нікога не дбаю. А кап паехаў да дзяцей, дак прышлося п скакаць пад іх дутку: ці сеў ні там, ці мэшты (пантофлі) не зьняў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

перя, сямі
5 👁
 ◀  / 321  ▶