Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
Ото некалі жаць цяшко было! Жыто благое, наробісься за божы дзень, сем патоў выйдзя сь цібе. Жац., Стаўб. р. Нека слабая я стала за зіму, пакуль да вас дабралася, сем патоў зь міне вышло. Хал,, Стаўб. р. СЕМ ПАТОУ САГНАЦЬ. Гл. САГНАЦЬ СЕМ ПАТОУ. СЕМ ШКУР ЗДЗЕРЦІ (зняць, сагнаць, садраць, спусціць) з каго. Паграж. Добра адлупцаваць каго, жорстка пакараць за што. Бывало, паспрабуй. не паслухаць бацьку! Ен бы сем шкур зьняў за гэто ды яшчэ так бы чым валянуў (стукнуў), што сь дябе п i патрахі пасыпал іся. Гум., Кр. р. Міне бацько біў некалі, сем шкур здзёр за тоё, што я чуць гумно ні ўпаліў. Сав., Стиуб. р. Хлеба некалі прыдзяцца пазычыць ў багацея якога, а ўлетку аджынай. Сем шкур згоніць сь цібе, пакуль тую работу адробіш, той хлеп. Веч., Стаўб. р. 3 Г'ені бацько сем шкур садраў.за той порах. Гэто ш кап трошкі, то паветку патпаліў бы, а там i гумно пачало п шугаць. Сав., Стаўб. р. Сь дябе дзяцько сем шкур згоніць, калі дазнаяцца, што ты ў яго яблыкі лазіш. Ас., Стаўб. р. Я сь дябе сем шкур спушчу, ня прынясі мне толькі фанарыка. Я табе намяняю! Дзісятаму закажаш! Гр., Слуц. р. СЕСЦІ НА КАРАК (на карк) к а г о, чый. Тл. СЯДЗЕЦЬ НА КАРКУ (на гарбу) ка г о, чы i м. СЕСЦІ НА ПЛЕЧЫ. Прычапіцца да каго, адолець, асіліць каго, навальвацца на каго., «Ны пуддамса, йы пуддамса старості»,— казала Клаўдя. Але як гэты ворог сядэ нц плечы, то пуддасыса. Бот., Пін. р. СЕСЦІ НА СІЛО. Жорсткім абыходжаннем рабіць невыносным жыццё каму. Пачотный чалаве'к быў, каждаму «здрастуй» скажа. А як ямул жысьць склалася? Брат забіўся недзя ў горадзя. Ен егдзіў на пахароны i растраціў дзвесьця рублёў. Дак яна (жонка) села на сіло, хоць ты йдзі задавіся мужык за гэтыя дзьвесьця рублёў. Ліцв., Карм. р. СЕСЦГ У ЛУЖЫНУ (у лужу). Паставіць сябе ў недарэчнае становішча. Хваліўся, што яго сын паступіць, казаў, адна нага яго ўжэ там. Ажно ш сеў у лужу, брытко на людзі паказацца. Кунц., Кл. р, Сваяк твой у лужыну сеў: выхваляўся, што індыкоў на балоці разьвядзе, будуць хадзіцЬі дзе захочуць, карміпу ні трэба будзя, здасьць на базу i грощы ў кішэню. Ажно ш панадзілася
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

валянўў, гені, стйўб, стўкнуў, чалавек
6 👁
 ◀  / 321  ▶