Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
пароласа, a ён гэтакі рахманы, ціхі, дак i круціла ўсяк, як толькі хацела. Гр., Слуц. p. СВІНЫМІ СЦЕЖКАМІ (хадзіць, дабірацца i інш.). Няходжанымі i няезджанымі сцежкамі, што ўбаку ад бітай, люднай дарогі (ісці, дабірацца). Усяго зажылі,. усяго хваціло. Аж ад Чорнаго мора пяшком ішлі зь бежанцаў— коні паздыхалі. Прыбылі ў Беларусь, а тут палякі. Прышлося дадому дабірацца сьвінымі сьцешкамі — баяліся, Остр., Мает. p. Кругом стаялі немцы,'а як жа яны (партызаны) прашлі? Напэўно, жытамі, аўсамі дабіраліся, сьвінымі сьцешкамі ішлі. Хал., Стаўб, p. СВЯЦІЦЬ ВАЧЫМА. Адчуваць сябе ніякавата, capoмецца. Чаро мнё там сьвяціць вачыма, міне ш ні прасілі. Вот ты другое дзело — прошаны. Жац., Стаўб. p. Прыйдзі к людзям i сьвяці ачыма, ведамо, с пустымi рукамі. Вяліч., Сал. p. Ты вот ні купіў цукеркаў, а трэба ш было., прывесьці, а то брытко — за шафяра едзяш, a цукеркаў німа, вачыма сьвяціць будзяш на вяселі. Cae., Стаўб. p. Запрасіла міне Манька на вяселё, a ісьці'німа %i чым, хоць ты ліха дай. Прыдзяцца сьвяціць вачыма. Гор., Стаўб. p. / СВЯДІЦЬ ГОЛЫМ ЖЫВАТОМ (целам). СВЯЦІЦЬ ГОЛЫМІ ЖЫВАТАМІ. Быць у падранай, старой, зношанай вопратцы, бедна апранацца. Некалі дзіця гадавaлася абы-як. Адзяваць вельмо ні было ў што, сьвёціць голым жыватом, пакуль цёпло, a зімою — на печ. Cae., Стаўб. p. Алешча, кажу, адзень ты трохі гэтых дзяцей, хай ні сьвецяць голымі жыватамі, аш брытко глядзець. Жац., Стаўб. p. На футары што?! Сам сабе жыў чалавек i догляд быў ні той. Дзеці жыватамі голымі сьвецяць ат цямна да цямна, брудныя, замурзаныя — часу ні было вельмо глядзець, ні то што ціпер. Там жа. Даўней был о — сям'я вялікая, дзяцей шасьцёра, саміх двоя ды яшчэ сьвёкар са сьвякрухаю, дык i галоднымі былі, голым целам сьвяцілі. Кае., Старадар. р. СЕМЕРА АБСЕЛА. Многа дзяцей у адной сям'і. Ты бядуіш, што міне семіра апсела? Абы сама вісіла была ды здарова, яны вырастуць. Н. Тур., Уш. р. СЕМ ПАТОУ ВЫИШЛА з к а го. Моцна стаміцца, аслабець ад працы, хадзьбы. Пакуль пазносіў мяшке с картофляю, сем патоў вышло. Cae., Стаўб. р. Много зь міне трэба, старой] Накапаясься (бульбы) за дзень, сьпі« а — ні разагнуць, сем патоў выйдзя за дзень. Там жа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя, сямі, ісьцініма
4 👁
 ◀  / 321  ▶